![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f7/Minsk%252C_Belarus_-_panoramio_%2528551%2529.jpg/640px-Minsk%252C_Belarus_-_panoramio_%2528551%2529.jpg&w=640&q=50)
Вуліца Гікалы (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца Гіка́лы — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар Мікалая Гікалы, савецкага палітыка. Да 1967 года называлася вуліцай Бондараўскай[1].
Хуткія факты Вуліца Гікалы Мінск, Агульная інфармацыя ...
Вуліца Гікалы Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() |
Назва ў гонар | Мікалай Фёдаравіч Гікала |
![]() |
Закрыць
Ідзе ад праспекта Незалежнасці у раёне станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» і ЦУМа да вуліцы Платонава, пасля скрыжавання з якой утварае тупік. Цотны бок вуліцы ўяўляе сабой пераважна жылую забудову, а няцотны выключна дзелавую тэрыторыю[2].