Воўчынскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́ўчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Воўчын.
Воўчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Камянецкі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Воўчын |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 666 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Навасёлкаўскага і Стаўскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1957 года ў склад Баршчэўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Пагубяцічы, Сегянеўшчына, Яцкавічы і хутары Ліскі, Ляшняны і Саколле)[2]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2140 чалавек[4], з іх 75,0 % — беларусы, 13,9 % — украінцы, 8,7 % — рускія, 1,0 % — палякі, 0,6 % — армяне[5]; паводле перапісу 2019 года — 1666 чалавек[6].