From Wikipedia, the free encyclopedia
Воўна ламы — тэкстыльная сыравіна з поўсці ламы — жвачнай жывёлы сямейства Вярблюдавыя (Camelidae).
Дзікія ламы былі прыручаны ў Андах больш за 5000 гадоў таму. Сістэматычнае развядзенне і атрыманне воўны з поўсці жывёл было ўведзена інкамі (прыкладна ў XIII стагоддзі), але пасля іспанскага ўварвання ім занядбалі[1]. Толькі ў XX стагоддзі сусветны попыт на воўну ламы павялічыўся, і ў пачатку XXI стагоддзя штогод атрымліваецца каля 1000 тон воўны-сырца ад агульнага гадавання каля 3,5 мільёнаў жывёл (з іх 2 мільёны ў Балівіі)[2].
Стрыжка праводзіцца адзін раз у два гады з выхадам 2,5 кг сырой воўны з жывёлы. Меншая частка воўны атрымліваецца расчэсваннем поўсці[2].
Тонкасць прадзільных валокнаў дадзена для відаў Tapada = 20-30 мкм і для відаў Ccara = 30-40 мкм. Даўжыня валокнаў 6-12 см. Валокны ламы лёгка афарбоўваюцца, вельмі цёплыя, не даюць ўсаджвання і не скатваюцца пасля мыцця. Вырабы з ламы ў тры разы даўгавечней, чым тэкстыль з авечай воўны.
Поўсць ламы не ўтрымлівае ніякіх натуральных алеяў ці ланаліну, што і робіць яе такой лёгкай. У працэсе апрацоўкі яна захоўвае ад 90 да 93 працэнтаў сваёй першапачатковай вагі[3].
Аб спосабах прамысловай вытворчасці ваўняной пражы і ўласцівасцях пражы дагэтуль нічога не апублікавана (2016). Вядомыя толькі прыклады ручной вытворчасці пражы і лабараторныя эксперыменты на машынах для вытворчасці пражы з авечай воўны. Валокны ламы часта прадуць у сумесі з авечай воўнай.
Тканіны традыцыйна вырабляліся з пражы ламі з дапамогай простых прылад або так званага пальцавага пляцення. Аб умовах машыннай вытворчасці тканін і трыкатажу з пражы ламы публічна нічога не вядома.
З воўны ламы вырабляюць ніткі для ручнога вязання[4], вязаныя і тканыя вырабы[2].
Воўна ламы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.