сербскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Воіслаў Шэшэль (сербск.: Војислав Шешељ, 11 кастрычніка 1954, Сараева, СФРЮ) — сербскі палітык-нацыяналіст, лідар Сербскай радыкальнай партыі з 1991 года. Доктар юрыдычных навук (1976). Чатыры разы быў кандыдатам на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Сербія. Віцэ-прэм’ер Урада Рэспублікі Сербія (1998—2000), мэр горада Земун (1996—1998).
Воіслаў Шэшэль | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
сербск.: Војислав Шешељ | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 кастрычніка 1954[1] (70 гадоў) |
||||||
Жонка | Jadranka Šešelj[d] | ||||||
Веравызнанне | Сербская праваслаўная царква | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар права[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | ваявода | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | vseselj.com | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Больш за 11 гадоў знаходзіўся ў камеры папярэдняга зняволення турмы Гаагі ў якасці абвінавачанага судовага працэсу Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі (МТБЮ). У 2009—2012 гадах МТБЮ тройчы выносіў Шэшэлю абвінаваўчыя прысуды па другасных справах. Шэшэль знаходзіўся ў КПЗ з 24 лютага 2003 года, што, на думку суддзі МТБЮ Жан-Клода Антанецці, з’яўляецца сусветным рэкордам для развітых краін. 12 лістапада 2014 года ўмоўна вызвалены з папярэдняга зняволення па стане здароўя і вярнуўся ў Бялград, а 31 сакавіка 2016 года быў цалкам апраўданы Міжнародным крымінальным трыбуналам па былой Югаславіі. У красавіку 2018 года апраўдальны прысуд быў адменены, Шэшэлю прысудзілі 10 гадоў турмы, але залічылі 12 гадоў, праведзеных раней пад вартай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.