Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі (поўная назва — «Міжнародны трыбунал для судовага пераследу асоб, адказных за сур'ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права, учыненых на тэрыторыі былой Югаславіі з 1991 года») (International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia, Tribunal pénal international pour l'ex-Yougoslavie) — судовая структура ААН. Створана 3 мая 1993 згодна з дакладам Генеральнага сакратара ААН аб стварэнні Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі і зацверджанай рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН № 827 ад 25 мая 1993.
Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі | |
---|---|
International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia Tribunal pénal international pour l'ex-Yougoslavie | |
| |
Від | міжнародны судовы орган |
Інстанцыя | суд вышэйшай інстанцыі |
Юрысдыкцыя |
Боснія і Герцагавіна Паўночная Македонія Сербія (у т.л. Косава) Харватыя Чарнагорыя |
Дата заснавання | 1993 |
Дата роспуску | 2017 |
Мовы справаводства | англійская, французская |
Склад | суддзі выбіраюцца Генеральнай Асамблеяй па спісах, прадстаўленым Саветам Бяспекі |
Правамоцны па | Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 827, Статут МТБЮ |
Тэрмін службы | 4 гады |
Членаў | 16 пастаянных і 12 суддзяў ad litem |
Кіраўніцтва | |
Старшыня | Тэадор Мерон |
Уступіў на пасаду | 17 лістапада 2011 |
Зала пасяджэнняў | |
Рэзідэнцыя Трыбунала ў Гаазе |
|
Месцазнаходжанне | Гаага, Нідэрланды |
Сайт | |
http://www.icty.org |
У кастрычніку 1992 Савет Бяспекі ААН заснаваў камісію экспертаў па расследаванні і аналізу інфармацыі аб парушэннях Жэнеўскіх канвенцый і іншых нормаў міжнароднага права на тэрыторыі былой Югаславіі. За год з невялікім спецыялісты даследавалі 65 тысяч атрыманых з розных крыніц матэрыялаў, правялі 32 даследчыя місіі. Высновы камісіі: сусветнай арганізацыі належыць неадкладна стварыць судовы орган для расследавання і пакарання ваенных злачынстваў.
Рэзалюцыя аб стварэнні Трыбунала была прынята аднагалосна[1].
Міжнародны трыбунал скончыў працу 21 снежня 2017. За час працы Міжнароднага крымінальнага трыбунала па былой Югаславіі былі прад'яўлены абвінавачванні 161 чалавеку, 90 з іх асуджаны. Разборы працягваліся больш за дваццаць гадоў, за час судовых працэсаў дапыталі каля пяці тысяч чалавек[2].
Кампетэнцыя Трыбунала, а таксама формы і метады яе рэалізацыі былі акрэслены ў дакладзе Генеральнага сакратара ААН аб стварэнні Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі і зацверджаны Рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН № 827. Гэты ключавы дакумент і прыкладзены да яго Статут МТБЮ адыгрываюць ролю яго асноўнай прававой базы. Палажэнні, якія ў іх змяшчаюцца выступаюць у якасці крытэрыяў правамернасці ўсіх яго рашэнняў і дзеянняў, яны вызначаюць яго мэты, юрысдыкцыю, структуру, крыніцы права, галоўныя функцыі і прынцыпы дзейнасці.
Згодна з дакладам Генеральнага сакратара ААН, «кампетэнцыя Трыбунала грунтуецца на мандаце, вызначаным у пункце 1 рэзалюцыі № 808 Савета Бяспекі ААН»[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.