![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/53/Akiyamago_2005_005.jpg/640px-Akiyamago_2005_005.jpg&w=640&q=50)
Восень
пара года / From Wikipedia, the free encyclopedia
Восень — адна з чатырох часоў года паміж летам і зімою. Складаецца з трох месяцаў: у паўночным паўшар'і — верасня, кастрычніка і лістапада, у паўднёвым — сакавіка, красавіка і мая.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/53/Akiyamago_2005_005.jpg/640px-Akiyamago_2005_005.jpg)
У адрозненне ад каляндарнай, астранамічная восень надыходзіць пазней — падчас восеньскага раўнадзенства 22 або 23 верасня (у паўночным паўшар'і) або 20 або 21 сакавіка (у паўднёвым паўшар'і) і працягваецца да зімовага сонцастаяння (21 або 22 снежня ў паўночным паўшар'і, 20 або 21 чэрвеня ў паўднёвым паўшар'і).