![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/Woman_spinning_BM_VaseD13.jpg/640px-Woman_spinning_BM_VaseD13.jpg&w=640&q=50)
Верацяно
From Wikipedia, the free encyclopedia
Верацяно́[1] — прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі. У старажытнасці верацяном была драўляная, крыху завостраная палачка, пазней — конусавідная палачка даўжынёй 20 — 30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які дзеля павялічання вагі насаджвалі прасліца, і вострай пяткай. Верацёны выстругвалі або выточвалі з драўніны бярозы, ясеню, грушы і пад. На вытачаных верацёнах дзеля зручнасці і аздобы нарэзвалі кольцы-паглыбленні.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/Woman_spinning_BM_VaseD13.jpg/640px-Woman_spinning_BM_VaseD13.jpg)