Вееракрылыя (Strepsiptera) — атрад насякомых.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Вееракрылыя |
Halictophagus schwarzi |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Strepsiptera Kirby, 1813
|
Падатрады і сямействы |
---|
- Mengenillidia
- Mengenillidae
- Mengeidae
- Cretostylopidae
- Stylopidia
|
|
Закрыць
Блізкія да жукоў, але адрозніваюцца ад іх рэдукаванымі надкрыламі, ператворанымі ў жужальцы. Унутраныя паразіты пчол, вос, клапоў і цыкадак. Каля 170 відаў. Распаўсюджаныя шырока.
Даўжыня звычайна 2—2,5 мм, у трапічных да 3 см. Уласцівы выразны палавы дымарфізм, самцы маюць зачаткавыя пярэднія (жужальцы) і вялікія веерападобныя (адсюль назва) заднія крылы, добра лётаюць, з вачамі; самкі без крылаў, канечнасцей і вачэй, звычайна не пакідаюць цела гаспадара, галавагрудзі вытыркаюцца вонкі.
Развіццё з поўным ускладненым ператварэннем (гіперметамарфоз) ад двух месяцаў да года. Рассяляюцца рухомыя лічынкі першага ўзросту (трыунгуліны), заражаюць новых насякомых-гаспадароў, якія слабнуць і часта гінуць.