Членістаногія (Arthropoda; ад грэч. Ἀρθρον — сустаў і грэч. Πούς / ποδός — нага) — тып першаснаротых жывёл, які ўключае насякомых, ракападобных (у тым ліку станожак), павукападобных і мнаганожак. Па колькасці відаў і распаўсюджанасці можа лічыцца самай разнастайнай групай жывых арганізмаў. Колькасць відаў членістаногіх перавышае колькасць відаў усіх астатніх жывёл разам узятых.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Асноўная асаблівасць прадстаўнікоў дадзенай групы жывёл арганізмаў — наяўнасць хіцінавага вонкавага шкілета. Членістаногія маюць добра развітыя стрававальную, выдзяляльную, дыхальную, нервовую і палавую сістэмы органаў.
Членістаногія распаўсюджаныя практычна паўсюль і адыгрываюць даволі значную ролю. Насякомыя, разам з сысунамі і птушкамі, — дамінуючая група наземных жывёл. Налічваецца не менш за 1,5 мільёны відаў насякомых, але магчыма іх зашмат больш. Павукапабодныя і мнаганожкі, хоць і не дасягнулі такой разнастайнасці, як насякомыя, але таксама шырока распаўсюджаныя. Нарэшце, ракападобныя насяляюць амаль усе шыроты і глыбіні Сусветнага акіяна. У некаторых рэгіёнах ракападобныя — пануючая група зоапланктона.