From Wikipedia, the free encyclopedia
Ракападобныя, ракі (Crustacea) — падтып (раней разглядаўся як клас) беспазваночных жывёл тыпу членістаногіх.
Ракападобныя | |||||||||||||||||||
Камчацкі краб | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Crustacea Brünnich, 1772 | |||||||||||||||||||
Класы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Даўжыня ад долей міліметра да 80 см, маса да 15 кг і больш. Сегментацыя цела ракападобных адрозніваецца самай вялікай разнастайнасцю сярод іншых членістаногіх. Колькасць сегментаў, якія ўваходзяць у склад іх цела, вагаецца ад 5-8 да 50. Сегменты могуць часткова зрастацца адзін з адным. Цела, як правіла, мае 3 аддзелы: галаву, грудзі і брушка, укрыта кутыкулай. У некаторых прымітыўных форм грудны і брушны аддзелы практычна неадрозныя адзін ад аднаго[1].
На галаве 2 пары вусікаў (антэнулы і антэны), верхнія сківіцы (мандзібулы) і 2 пары ніжніх сківіц (максілулы і максілы). Органы зроку — фасетачныя вочы, часам няпарнае вока. Органы раўнавагі — статацысты. Нервовая сістэма складаецца з брушнога нервовага ланцужка. Крывяносная сістэма незамкнёная. Дыхаюць жабрамі або ўсёй паверхняй цела.
Вядомы з кембрыю (больш за 500 млн г. назад). Адрозніваецца 5—9 тыпаў (падкласаў), у т. л. ракушкавыя (Ostracoda), жабраногія (Branchiopoda), максілаподы (Maxillopoda), цэфалакарыды (Cephalocarida), вышэйшыя ракі (Malacostraca); каля 50 тысяч відаў.
Пашыраны ва ўсіх марскіх і прэсных вадаёмах. Жывуць у тоўшчы вады і на дне вадаёмаў, некаторыя на сушы (макрыцы (Oniscidea), некаторыя трапічныя крабы). На Беларусі каля 100 відаў з атраду галінаставусых (Cladocera), дзесяціногіх ракападобных (Decapoda), карпаедаў (Branchiura), раўнаногіх (Isopoda), жабраногаў (Branchiopoda), разнаногіх (Amphipoda), ракавінкавых (Ostracoda).
Дыханне жабернае. Крывяносная сістэма незамкнутая, у буйных відаў на спінным боку грудзей ёсць сэрца з парнымі адтулінамі і сасудамі, якія ад яго адыходзяць. Органы выдзялення — парныя выдзяляльныя залозы. Нервовая сістэма, як і ва ўсіх членістаногіх, уключае каляглотачнае нервовае кольца, брушны нервовы ланцужок і нервы, якія ад іх ады ходзяць.
Большасць ракаў раздзельнаполыя, ёсць гермафрадыты, некаторым уласцівы партэнагенез. Развіццё пераважна з ператварэннем. Лічынка — наўпліус.
Пераважна ўсёедныя. Многія ракі (бакаплавы (Amphipoda), весланогія рачкі (Copepoda), цыклопы (Cyclopoida), эўфаўзіевыя (Euphausiacea), мізіды (Mysida), галінаставусыя, кумавыя (Cumacea) і інш.) — корм для рыб, вадаплаўных птушак, водных млекакормячых. Некаторыя — паразіты або прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. Многія (пераважна планктонныя формы) — біялагічныя меліяратары.
Амары, крабы, крэветкі, лангусты, рачныя ракі і інш. — аб’екты промыслу і развядзення.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.