Ваяводы валынскія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваявода валынскі — мясцовы ўраднік у Валынскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, намеснік караля і вялікага князя.
Згодна з умовамі Люблінскай уніі (1569) ваяводства апынулася ў складзе Каралеўства Польскага; ваявода валынскі засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай.
Ваяводамі валынскімі былі:
- Аляксандр Чартарыйскі (1566—1571)
- Богуш Карэцкі (1572—1576)
- Андрэй Вішнявецкі (1576—1583)
- Януш Астрожскі (1585—1593)
- Аляксандр Астрожскі (1593—1603)
- Януш Заслаўскі (1604—1629)
- Адам Аляксандр Сангушка (1630—1653)
- Мікалай Юрый Чартарыйскі (1657—1661)
- Міхал Юрый Чартарыйскі (1661—1680)
- Мікалай Геранім Сяняўскі (1680—1682)
- Юрый Ян Вандалін Мнішак (1682—1693)
- Ян Станіслаў Ябланоўскі (1693—1697)
- Ян Стадніцкі (1697—1713)
- Атаназы Мянчынскі (25.08.1713—1723)
- Станіслаў Ледахоўскі (26.03.1724—1726)
- Міхал Патоцкі (1726—1749)
- Севярын Юзаф Жавускі (1749—1754)
- Францішак Салезы Патоцкі (1755—1756)
- Юзаф Канты Асалінскі (1757—1775)
- Геранім Януш Сангушка (1775—1795)