From Wikipedia, the free encyclopedia
Ва́ска да Га́ма (парт.: Vasco da Gama; 1469—1524) — партугальскі даследчык, вядомы як першы еўрапеец, які здзейсніў марское падарожжа ў Індыю.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Васка да Гама | |
---|---|
парт.: Vasco da Gama | |
Дата нараджэння | 1469 ці каля 1460[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 1524 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Estêvão da Gama[d] |
Маці | Izabel Sodre[d][2] |
Жонка | Catarina de Ataíde[d] |
Дзеці | Estêvão da Gama[d] і Cristóvão da Gama[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Партугалія |
Званне | адмірал |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адкрыццё да Гамы было вельмі значным і адкрыла шлях на цэлае стагоддзе для глабальнага імперыялізму і дазволіла партугальцам ўсталяваць вялізную каланіяльную імперыю ў Азіі. Усталяванне маршруту азначала, што партугальцам больш не трэба будзе перасякаць ні Міжземнае мора, ні небяспечны Аравійскі паўвостраў, і што ўвесь шлях будзе зроблены па моры. Сума адлегласцей, пакрытых туды і назад, зрабіла рэйс экспедыцыі самым доўгім марскім рэйсам на той час, больш працяглым, чым поўнае падарожжа вакол света па экватару[4]. Толькі праз стагоддзе пасля адкрыцця такія еўрапейскія дзяржавы, як Англія, Галандыя і Францыя змаглі, нарэшце, разарваць манаполію Партугаліі і марскую перавагу ў шляху вакол Афрыкі, адкрываючы такім чынам новую эру еўрапейскага імперыялізму на Ўсходзе.
Пасля дзесяцігоддзяў спроб маракоў дасягнуць Індыі, пад час якіх былі страчаны тысячы жыццяў і дзясяткі суднаў у караблекрушэннях і нападах, да Гама высадзіўся ў Калікуце 20 мая 1498 года. Дасягненне легендарных індыйскіх маршрутаў спецый карэнным чынам дапамагло Партугальскай імперыі палепшыць сваю эканоміку, якая да адкрыцця Васкі да Гама была заснавана, галоўным чынам, на гандлі ўздоўж паўночнай і прыбярэжнай Заходняй Афрыкі. Атрыманыя спецыі, ў асноўным складаліся з перца і карыцы, але неўзабаве былі ўключаны і іншыя новыя для Еўропы прадукты, што прывяло да гандлёвай манаполіі Партугаліі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.
Васка да Гама кіраваў дзвюма армадамі ў Індыю, першай і чацвёртай, якая была самай значнай і стартавала ўсяго праз чатыры гады пасля яго вяртання з першай. За свой унёсак ён быў прызначаны губернатарам Індыі ў 1524 годзе, пад тытулам віцэ-кароль, а таксама зноўствораным графам Відыгейра ў 1519 годзе. Васка да Гама застаецца вядучай фігурай у гісторыі даследаванняў і гэтага часу. Шматлікія ўшанаванні былі зробленыя ва ўсім свеце, каб адсвяткаваць яго даследаванні і дасягненні. Партугальскі нацыянальны эпас Лузіяды быў напісаны ў яго гонар. Яго першая паездка ў Індыю традыцыйна лічыцца важнай вяхой у сусветнай гісторыі, яна паклала пачатак першай хвалі глабальнага мультыкультуралізму[5].
Пачынаючы з першай часткі 15-га стагоддзя, партугальскія экспедыцыі, арганізаваныя прынцам Генры Навігатарам, прасоўваліся ўніз ўзбярэжжа Афрыкі ў пошуках багаццяў Заходняй Афрыкі (у асноўным золата). Яны значна пашырылі Партугальская навігацыйныя веды, але мала спрыялі дасягненню пастаўленых мэт. Пасля смерці Генрыха ў 1460 годзе партугальцы не праявілі вялікай цікавасці да даследаванняў. У 1469 годзе манапольныя правы на Афрыканскі гандаль былі прададзены гандлёваму кансорцыуму на чале з Фернанам Гомесам. На працягу некалькіх гадоў Гомес значна пашырыў веды партугальцаў аб Гвінейскім заліве, робячы бізнес на залатым пылу, перцы, слановай косці і рабах. Калі дамоўленасць з Гомесам падышла да абнаўлення ў 1474 годзе, прынц Жуан (будучы кароль Жуан II) папрасіў свайго бацьку Афонса V Партугальскага перадаць Афрыканскую манаполію яму.
Стаўшы манархам ў 1481 годзе, Жуан II пачаў доўгатэрміновыя рэформы. Каб разарваць залежнасць манарха на феадальнай знаці, Жуан II вырашыў стварыць каралеўскую казну і бачыў каралеўскі гандаль ў якасці ключа да сваёй мэты. Пад наглядам Жуана II значна пашырыўся гандаль золатам і рабамі ў Заходняй Афрыцы. Ён быў гатовы ўварвацца ў высокапрыбытковы гандаль спецыямі паміж Еўропай і Азіяй. У той час гандаль быў практычна манапалізаваны Венецыянскай рэспублікай, якая кіравала сухапутнымі маршрутамі праз леванційскія і егіпецкія парты, і далей праз Чырвонае мора да рынкаў спецый Індыі. Жуан II паставіў новую мэту для сваіх капітанаў: знайсці марскі шлях у Азію вакол Афрыканскага кантынента.
У 1487 годзе Жуан II накіраваў двух дыпламатаў Перу да Кавільяна і Афонсу дэ Пайва, сушшу праз Егіпет, ва Усходнюю Афрыку і Індыю, каб выведаць падрабязнасці рынкаў спецыі і гандлёвых шляхоў. Прарыў адбыўся неўзабаве пасля таго, як капітан Жуана II Барталамеу Дыяш вярнуўся з адкрыцця мыса Добрай Надзеі ў 1488 годзе, даследаваўшы да Вялікай рыбнай ракі і пацвердзіўшы, што невядомае ўзбярэжжа працягнулася на паўночны ўсход.
Заставалася толькі даказаць сувязь паміж адкрыццямі Дыяша, а таксама Кавільяна і дэ Пайвы, і звязаць гэтыя асобныя сегменты у адкрыццё, каб наладзіць патэнцыйна прыбытковы гандлёвы маршрут ў Індыйскім акіяне.
Васка да Гама нарадзіўся 1460 ці 1469 годзе[6] у Сінішы на паўднёва-заходнім узбярэжжы Партугаліі, верагодна, у доме побач з царквой Носа-Сеньёра-дас-Салас. Сініш, адзін з нешматлікіх марскіх партоў на ўзбярэжжы Алентежу, складаўся не больш чым з некалькіх пабеленых, з чырвонай чарапіцай катэджаў, у якіх жылі галоўным чынам рыбакі.
Бацька Васкі Эштэбан да Гама служыў рыцарам ва ўладаннях інфанта Фердынанда, герцага Візеу[7], а пасля ў шэрагах ваеннага ордэна Сант’яга. Эштэбан да Гама быў прызначаны грамадзянскім губернатарам Сінеша ў 1460 годзе, гэтую пасаду ён займаў да 1478 года, а пасля працягнуў у якасці збіральніка падаткаў і загадчыкам маёмасці Ордэна ў рэгіёне.
Эштэбан да Гама ажаніўся з Ізабель Содрэ, дачкою Жуана Содрэ (таксама вядомага як Жуана дэ Ресэнде), нашчадак сям’і ангійскага паходжання. Яе бацька і браты, Вісэнтэ Содрэ і Браш Содрэ, былі звязаныя з дваром інфанта Дыега, герцаг Візэу і вядомыя дзеячы ваеннага ордэна Хрыста.
Васка да Гама быў трэцім з пяці сыноў Эштэбана да Гама і Ізабель Содрэ — верагодны парадак дзяцей: Паўлу да Гама, Жаау Содрэ, Васка да Гама, Пэдра да Гама і Айрэс да Гама. У Васкі таксама была вядомая сястра Тэрэза да Гама, якая прыняла шлюб з Лопо Мэндэсам дэ Васконселосам[8]. Мала вядома аб раннім жыцці ды Гамы. Існуюць меркаванні, што ён вучыўся ў горадзе Эвары матэматыцы і навігацыі. Таксама сцвярджаецца, (хоць і сумнеўна), што ён вучыўся ў астролага і астранома, Аўраама Закута[9].
Каля 1480 года да Гама ўслед за сваім бацькам уступіў у ордэн Сант’яга[10]. Майстрам ордэна быў князь Жуан, які ў 1481 годзе ўзышоў на трон як кароль Жуан II Дасканалы. Жуан II апекаваў ордэн і дастатак да Гамы ўзрос. У 1492 годзе Жуан II накіраваў да Гаму з місіяй у порт Сетубал і ў Алгарве, каб захапіць французскія караблі ў адплату за рабаванні ў мірны час супраць партугальскіх суднаў. З гэтай задачай да Гама хутка і эфектыўна справіўся[11].
8 ліпеня 1497 года Васка да Гама павёў флот з чатырох караблёў з экіпажам у 170 чалавек з Лісабона. Адлегласць, пройдзеная ў падарожжы вакол Афрыкі ў Індыю і назад была большая, чым адлегласць па экватары[12][13]. У склад экспедыцыі ўваходзілі самыя дасведчаныя партугальскія маракі таго часу: Пяро дэ Аленкер, Перу Эшкабар, Жоао дэ Каімбры, і Афонсу Гонкальвес. Дакладна не вядома, колькі было людзей у экіпажы кожнага судна, але толькі 55 вярнулася, і два караблі былі страчаны. Два караблі былі нядаўна пабудаваныя дзеля плавання, верагодна, каравела і карабель забеспячэння[12]. Чатыры караблі, з якіх складалася экспедыцыя, былі:
Экспедыцыя адплыла з Лісабона 8 ліпеня 1497 года. Яна рушыла ўслед маршрута, пракладзенага раней даследчыкамі ўздоўж узбярэжжа Афрыкі праз астравы Тэнэрыфэ і Зялёнага Мыса. Пасля дасягнення ўзбярэжжа сучаснай Сьера-Леонэ да Гама ўзяў курс на поўдзень у адкрыты акіян, перасякаючы экватар і адшукваючы заходнія вятры Паўднёвай Атлантыцы, якія Барталамеу Дыяш адкрыў у 1487 годзе[14]. Гэты курс аказаўся паспяховым, і 4 лістапада 1497 года экспедыцыя высадзілася на ўзбярэжжы Афрыкі. Больш чым за тры месяцы караблі праплылі больш за 10000 кіламетраў у адкрытым акіяне, на той час самы доўгі шлях па-за бачнасцю зямлі.[12][15]
16 снежня флот прайшоў Вялікую рыбную раку — месца, дзе Дыяш павярнуў назад і паплыў далей у водах, якія яшчэ былі невядомыя еўрапейцам. Калядныя святы да Гама і яго каманда сустрэлі на ўзбярэжжы, якое яны назвалі Натал, гэтае слова на партугальскай мове мае значэнне «нараджэнне Хрыста».
Васка да Гама правёў з 2 па 29 сакавіка 1498 года ў раёне Мазамбікскіх астравоў. Тэрыторыя, якая кантралявалася рарбамі на ўзбярэжжы Ўсходняй Афрыкі, была неад’емнай часткай сеткі гандлю ў Індыйскім акіяне. Баючыся, што мясцовае насельніцтва будзе варожым да хрысціян, да Гама прадставіўся мусульманінам і быў запрошаны на аўдыенцыю да султана Мазамбіка. Але, маючы дастаткова гандлёвых тавараў, да Гама быў не ў стане забяспечыць прыдатны падарунак кіраўніку, і неўзабаве мясцовае насельніцтва стала з падазрэннем паглядаць на да Гаму і яго людзей. Вымушаны з-за варожага натоўпу збегчы з Мазамбіка, да Гама з гавані некалькі разоў стрэліў са сваіх гарматаў у бок горада ў якасці помсты[16].
У раёне сучаснай Кеніі экспедыцыя занялася пірацтвам, рабуючы арабскія гандлёвыя суды, якія без цяжкіх гармат былі фактычна бяззбройныя. Партугальцы сталі першымі вядомымі еўрапейцамі, якія наведалі порт Мамбасы з 7 па 13 красавіка 1498 года, але і там іх сустрэлі варожа, і яны неўзабаве пакінулі порт.
Васка да Гама рушыў далей на поўнач, прыбыўшы ў сяброўскі порт Маліндзі 14 красавіка 1498 г. — чые правіцелі былі тады ў канфлікце з жыхарамі Мамбасы, там экспедыцыя ўпершыню адзначыла доказы прысутнасці індыйскіх гандляроў. Да Гама скарыстаўся паслугамі лоцмана, чые веды мусонных вятроў дазволілі яму давесці экспедыцыю да Калікута, размешчанага на паўднёва-заходнім узбярэжжы Індыі. Крыніцы па-рознаму называюць лоцмана: і як хрысціяніна, і як мусульманіна, і як гуяраці. У адной з крыніц лоцман апісваецца ў якасці знакамітага арабскага мараплаўца Ібн Маджыда, але Маджыд не мог быць у тым месцы ў той час[17]. Васка да Гама пакінуў Маліндзі 24 красавіка 1498 года і накіраваўся ў бок Індыі.
Флот прыбыў у Кападу каля Калікуты, Індыя, 20 мая 1498 года. Кароль Калікута Заморын, які ў той час быў у сваёй другой сталіцы ў Паннані, вярнуўся ў Калікут, пачуўшы вестку аб прыбыцці замежнага флоту. Маракі былі прынятыя з традыцыйнай гасціннасцю, у тым ліку вялікага шэсця з па меншай меры 3000 узброеных воінаў, але перагаворы з Заморынам не далі ніякіх канкрэтных вынікаў. Падарункі, якія да Гама прынёс Заморыну — чатыры плашчы пунсовага сукна, шэсць капелюшоў, чатыры галіны каралаў, скрынка з сямю меднымі пасудзінамі, кавалак цукру, дзве бочкі масла і бочка мёду — былі сціплыя і не зрабілі ўражання. Чыноўнікі Заморына здзіўляўся, чаму не было ніякага золата або срэбра, а мусульманскія купцы, якія лічылі да Гаму сваім супернікам, выказалі здагадку, што апошні быў толькі звычайным піратам, але ніяк не каралеўскім паслом[18]. Запыты Васкі да Гамы на дазвол на выезд за межы факторыі, каб прадаць рэшткі тавараў, былі адхілены каралём, які настойваў, каб да Гама заплаціў мытныя пошліны, пераважна ў золаце, як усе іншыя гандляры, што прывяло да напружаных адносін з Заморынам. Раздражнёны гэтым, да Гама сілай узяў з сабой некалькіх наіраў і шаснаццаць рыбакоў[19]. Тым не менш, экспедыцыя да Гамы была вельмі паспяховай і пераўзышла ўсе спадзяванні, дастаўлены груз каштаваў у шэсцьдзесят разоў больш за выдаткі на экспедыцыю.
Васка да Гама пакінуў Калікут 29 жніўня 1498. Жадаючы хутчэй даплыць да дому, ён праігнараваў мясцовыя веды пра мусонныя вятры, якія дзьмуць на бераг. Флот першапачаткова плыў на поўнач уздоўж узбярэжжа Індыі, а потым спыніўся на востраве Анджадзіва. Нарэшце, 3 кастрычніка 1498 года экспедыцыя прыступіла да перасячэння Індыйскага акіяна. Але ўсталяваліся зімнія мусоны, падарожжа стала вельмі павольным. Так, калі летам падарожжа пры спрыяльным мусонным ветры заняло толькі 23 дні, то на адваротным падарожжы, каб перасекчы Індыйскі акіян супраць ветру спатрэбілася ўжо 132 дні.
Экспедыцыя да Гамы ўбачыла зямлю толькі на 2 студзеня 1499 года, праходзячы міма прыбярэжнай самалійскага горада Магадыша. Флот не рабіў прыпынку, але, праходзячы міма Магадзіша, ананімны мемуарыст экспедыцыі адзначыў, што гэта быў вялікі горад з дамамі з чатырох ці пяці паверхаў, з высокімі і вялікімі палацамі ў цэнтры і многімі мячэцямі з цыліндрычнымі мінарэтамі[20].
Флот да Гамы, нарэшце, прыбыў у Маліндзі 7 студзеня 1499 года ў жудасным стане — прыкладна палова экіпажа загінула ў час плавання, а з тых, хто застаўся, многія былі хворыя на цынгу. Не маючы дастаткова здаровых членаў экіпажа, каб кіраваць трыма караблямі, да Гама загадаў затапіць Сан-Рафаэл ля ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі, а экіпаж размеркаваць паміж астатнімі двума караблямі, Сан-Габрыелым і Берыя. Пасля гэтага плаванне стала больш хуткім. Да пачатку сакавіка яны прыбылі ў Моссел-Бэй і перасеклі мыс Добрай Надзеі 20 сакавіка, а ўзбярэжжа Заходняй Афрыкі дасягнулі 25 красавіка.
Дзённік экспедыцыі абрываецца на гэтым. Рэканструкцыя з іншых крыніц дазваляе меркаваць, што экспедыцыя працягнулася да Каба-Вердэ, дзе Бэрыа на чале Мікалау Коэльё аддзялілася ад Сан-Габрыэля Васкі да Гамы і паплыла асобна[21]. Бэрыа прыбыла у Лісабон 10 ліпеня 1499 года і Мікалау Коэльё асабіста даставіў навіны каралю Мануэлю I і каралеўскаму двару, які тады знаходзіўся ў Сінтры. У той жа час, яшчэ ў Каба-Вэрдэ, брат да Гамы Паўлу да Гама цяжка захварэў. Да Гама вырашыў застацца з ім на востраве Сант’яга і даручыў свайму намесніку Жуану дэ Са плыць разам з Сан-Габрыэлем дадому. Пад кіраўніцтвам дэ Са Сан-Габрыэль прыбыў у Лісабон недзе ў канцы ліпеня — пачатку жніўня. Да Гама і яго хворы брат у канчатковым выніку адплылі на гвінеяйскай каравэле ў Партугалію, але Паулу да Гама памёр у дарозе. Да Гама спыніўся на Азорскіх астравах, каб пахаваць свайго брата ў манастыры Сан-Францыска ў Ангра-ду-Эроіжму, і затрымаўся там на некаторы час у жалобе па браце. У рэшце рэшт ён сеў на Азорскую каравэлу, нарэшце, прыбыў у Лісабон 29 жніўня 1499 г[22] (у пачатку верасня па іншых крыніцах). Нягледзячы на свой меланхалічны настрой, да Гаме быў дадзены геройскі прыём, яго абсыпалі пашанамі, у тым ліку трыўмфальным шэсцем і грамадскімі ўрачыстасцямі. Кароль Мануэль напісаў два лісты, у якіх апісаў першы рэйс Васкі да Гамы, у ліпені і жніўні 1499, неўзабаве пасля вяртання з караблёў. Джыралама Серджыні таксама напісаў тры лісты, якія апісваюць першы рэйс да Гамы ў бліжэйшы час пасля вяртання з экспедыцыі.
Экспедыцыя мела вялікія выдаткі кошту — былі страчаныя адзін карабель і больш за палову каманды. Не ўдалося дасягнуць асноўнай місіі плавання — усталяваць гандлёвы дагавор з Калікутай. Тым не менш, спецыі, прывезеныя на астатніх двух караблях, былі прададзеныя з велізарным прыбыткам для кароны. Васка да Гама быў справядліва ўшанаваны ў адкрыцці прамога марскога шляху ў Азію. Яго шлях пасля будзе працягнуты штогадовымі Партугальскімі Індыйскімі Армадамі.
Гандаль спецыямі аказаўся адным з асноўных крыніц паступлення Партугальскай каралеўскай казны. Таксама, падарожжа да Гамы ясна дало зразумець, што ўсходняе ўзбярэжжа Афрыкі Contra Costa стала адыгрываць важную ролю для партугальскіх інтарэсаў; парты ўзбярэжжа забяспечвалі прэснай вадой, правізіяй, лесам і гаванямі для рамонту і служылі сховішчамі, дзе караблі маглі перачакаць неспрыяльнае надвор’е. Істотным вынікам экспедыцыі была каланізацыя партугальцамі Мазамбіку.
У снежні 1499 года Васка да Гама быў узнагароджаны каралём Мануэлем I Партугальскім горадам Сінішам як спадчынным лёнам (у гэтым самым горадзе яго бацька Эштэбан калісьці быў кіраўніком). Гэта аказалася даволі складанай справай, таму што Сініш тады яшчэ належаў ордэну Сант’яга. На першы погляд, гэта не павінна было быць праблемай для майстра ордэна Хорхе дэ Ленкастрэ ўхваліць узнагароджанне — у рэшце рэшт, да Гама быў рыцарам Сант’яга і блізкі паплечнік Ленкастрэ. Але той факт, што Сініш быў узнагароджаны ад рукі караля, выклікала Ленкастрэ адмовіцца, каб заахвочваць караля зрабіць ахвяраванні маёмасці Ордэна[23]. Да Гама некалькі бліжэйшых гадоў спрабуе завалодаць Сінішам, што аддаляе яго ад Ленкастрэ і ў канчатковым выніку прыводзіць да выхаду з свайго любімага ордэна Сант’яга і пераходу да канкурэнтнага ордэна Хрыста ў 1507 годзе.
У той жа час Васка да Гама здолеў атрымаць істотную спадчынную каралеўскую пенсію 300000 рэалаў. Ён таксама быў ганараваны дваранскім званнем Dom (спадар) у бестэрміновы час для сябе, сваіх братоў і сясцёр, а таксама іх нашчадкаў. 30 студзеня 1502 года да Гама быў уганараваны званню Almirante dos mares de Arabia, Persia, India e de todo o Oriente («Адмірал мораў Аравіі, Персіі, Індыі і ўсяго Ўсходу») — гэты тытул сваёй назвай нагадвае ганаровы кастыльскі тытул, дадзены Хрыстафору Калумбу (хутчэй за ўсё, Мануэль лічыў, што калі Кастылія мела тытул «Адмірал акіянскіх мораў», то, вядома ж, і Партугалія павінна мець такі ж тытул)[24]. Яшчэ адзін каралеўскі ліст ад кастрычніка 1501 г., даў да Гаме персанальнае права ўмешвацца і ажыццяўляць вызначальную ролю на любой будучай экспедыцыі, звязанай з Індыяй.
Каля 1501 года Васка да Гама ажаніўся на Катарыне дэ Атаідзе, дачце Альвара дэ Атаіда, кіраўніка Алвора, вядомага двараніна, звязанага сваяцтвам з магутнай сям’ёй Алмейда (Катарына была першай стрыечнай сястрой Франсішку ды Алмейда)[25]
Наступная экспедыцыя Другая Партугальская Індыйская Армада стартавала ў 1500 годзе пад камандаваннем Педру Алварыша Кабрала з місіяй зрабіць дамову з заморынам Калікута і наладзіць партугальскую вытворчасць у горадзе. Аднак Пэдра Кабрал уступіў у канфлікт з мясцовай арабскай купецкай гільдыяй, у выніку чаго партугальская вытворчасць была знішчана і 70 партугальцаў былі забіты. Кабрал абвінаваціў у інцыдэнце заморына і абстраляў горад. Гэта справакавала канфлікт паміж Партугаліяй і Калікутай.
Васка да Гама атрымаў каралеўскі ліст, каб прыняць камандаванне Чацвертай Індыйскай Армадай, якая павінна была стартаваць у 1502 годзе, з галоўнай мэтай адпомсціць заморыну і прымусіць яго падпарадкавацца партугальскім умовам. Цяжка ўзброены флот з пятнаццаці караблёў і васямсот чалавек пакінуў Лісабон 12 лютага 1502 года. За ёй ў красавіку выйшла іншая эскадрылля з пяці караблёў на чале стрыечнага брата Васкі Эштэбао да Гама (сына Айрэса да Гамы), які дагнаў асноўны флот у Індыйскім акіяне. Чацвертая Армада стала для да Гамы сваеасаблівай сямейнай справай. Двое яго стрыечных братоў па мацярынскай лініі Вісэнтэ Содрэ і Брас Содрэ былі прызначаныя камандаваць ваенна-марскім патрулём ў Індыйскім акіяне, у той час як Альвара дэ Атаідэ (брат жонкі) і Лопо Мэндэс дэ Васконселос (заручаны з сястрой Васкі Тэрэзай ды Гама) камандвалі караблямі ў галоўным флоце.
Падчас плавання флот да Гама ўсталяваў кантакты з усходнеафрыканскім золатагандлёвым портам Сафала і прымусіў султанат Кілвы да выплаты даніны, здабыўшы значную суму золата. Па дасягненні Індыю ў кастрычніку 1502 флот ды Гамы захопліваў кожнае арабскае судна ў індыйскіх водах, самае вядомае было Міры, паломніцкі карабель з Мекі, чые пасажыры былі забітыя ў адкрытым моры[26]. Пілігрымы прапанавалі сваё багацце, якое «магло б выкупіць усіх хрысціянскіх рабоў у Каралеўстве Фес і многіх іншых», але яны не былі пазбаўленыя. Да Гама глядзеў праз ілюмінатар на жанчын, якія падымалі золата, каштоўныя камяні, а таксама сваіх немаўлятаў, просячы аб літасці[27]. Пасля дасягнення Калікута, да Гама патрабаваў ад заморына кампенсацыі для лячэння Кабрала. У той час як заморын быў гатовы падпісаць новы дагавор[28], да Гама зрабіў заклік да індуісцкага караля выгнаць усіх мусульман з Калікута да пачатку перамоў, на што атрымаў адмовы. Партугальская флот затым абстрэльваў неўмацаваны горад з мора на працягу двух дзён і моцна яго пашкодзіўшы. Таксама былі захоплены некалькі караблёў з рысам, у экіпажа адрэзалі рукі, вушы і насы; а пасля адправілі іх разам з абразлівай запіскай да заморына[29].
Жорсткае абыходжанне да Гамы хутка прывяло гандаль уздоўж Малабарскага ўзбярэжжа Індыі ў тупік. Але, тым не менш заморын адмовіўся падпарадкавацца партугальскім патрабаванням, і нават рызыкнуў наняць флот з моцных караблёў, каб кінуць выклік Армадзе да Гамы. Але да Гама здолеў перамагчы гэты флот у марской бітве перад гаванню Калікута. Да Гама загрузіў свае караблі спецыямі ў Кочыне і Каннаноре, невялікіх бліжэйшых васальных каралеўствах, якія знаходзіліся ў варожых адносінах з заморынам. Армада пакінула Індыю ў пачатку 1503 года, да Гама пакінуў невялікую эскадру каравелаў пад камандаваннем свайго дзядзькі Вісэнтэ Содрэ, каб патруляваць узбярэжжа Індыі і цкаваць марскі гандаль Калікута, а таксама для абароны ад партугальскіх фабрык у Кочыне і Каннаноры ад непазбежных рэпрэсій з боку заморына.
Васка да Гама вярнуўся ў Партугалію ў верасні 1503 года і відавочна пацярпеў няўдачу ў сваёй місіі, каб прывесці заморына да парадкавання. Гэтая няўдача, і наступнае больш непрыемная няўдача яго дзядзькі Вісэнтэ Содрэ абароніць партугальскую фабрыку ў Кочыне прывяло да таго, што да Гама не мог разлічваць на наступныя ўзнагароды. Таму, калі партугальскі кароль Мануэл I прыняў рашэнне прызначыць першага губернатара і намесніка Партугальскай Індыі у 1505 годзе, да Гама быў відавочна па-за ўвагай, а пост атрымаў Франсішку ды Алмейда.
На працягу наступных двух дзесяцігоддзяў, Васка да Гама жыў спакойным жыццём, па-за ласкай каралеўскага двара і адхілены ад індыйскіх спраў. Яго спробы вярнуць ласку Мануэла I (у тым ліку пераход да ордэна Хрыста у 1507 годзе) не далі вынікаў. На пасаду губернатараў Індыі прызначаліся іншыя людзі: спачатку Франсішку ды Алмейда і Альсорсу ды Албукеркі, а пасля Лопу Суарыш ды Албергарыя дый Дыагу Гопеш ды Секейра.
Пасля пераходу Фердынанда Магелана на бок Кастыльскай кароны ў 1518 годзе, Васка да Гама пагражаў зрабіць тое ж самае, што заахвоціла караля распачаць крокі, каб захаваць яго ў Партугаліі і пазбегнуць збянтэжанасці з-за страты свайго «Адмірала Індый» у Іспанію[30] У 1519 годзе пасля некалькіх гадоў ігнаравання хадайніцтваў да Гамы, кароль Мануэль, нарэшце, вырашыў даць Васке да Гаме феадальны тытул, прызначыўшы яго першым графам Відыгейра на падставе каралеўскага ўказу, падпісанага ў Эворы 29 снежня, пасля складанай дамовы з Хаймам, герцагам Браганса, які саступіў пасля аплаты гарады Відыгейра і Віла дос Фрадэс. Указ даў Васке да Гаме і яго спадчыннікам усі звязанымя прыбыткі і прывілеі [31]. Такім чынам, да Гама стаў першым партугальскім графам, які нарадзіўся не ад каралеўскай крыві[32]
Пасля смерці караля Мануэля I ў канцы 1521 года яго сын і пераемнік, кароль Жуан III Партугальскі прыступіў да фарміравання ўрада Партугаліі за морам. Адвярнуўшыся ад старой зграі Альбукерке (якую прадстаўляў Дыега Лопес дэ Секейра), Жуан III шукаў новых людзей. Васка да Гама зноў выйшаў са свайго палітычнага зацьмення ў якасці важнага дарадцы прызначэнняў і стратэгіі новага караля. Убачыўшы ў якасці прыярытэтных новую іспанскую пагрозу для Малукскіх астравоў, Васка да Гама засцерагаў супраць арабскіх ганляроў, якія па-ранейшаму былі галоўным клопатам для Дуартэ дэ Менезеша, тагачаснага губернатара Партугальскай Індыі. Менезеш таксама аказалася некампетэнтным і карумпаваным і стаў прадметам шматлікіх скаргаў. У выніку, Жуан III вырашыў запрасіць да сябе Васку да Гаму, каб замяніць Менезеша, лічачы, што само імя і памяць спраў даследчыка зробіць лепшае ўражанне на ўладу ў Партугальскай Індыі і дазволіць перайсці да новай улады і новай стратэгіі.
У прызначальным лісце ў лютым 1524 года Жуан III даў Васке да Гаме тытул «Віцэ-кароль», такім чынам ён стаў другім Партугальскім губернатарам, хто атрымаў гэты тытул (першы быў Франсішку ды Алмейда у 1505 годзе)[33]. Яго другі сын, Эштэван да Гама быў адначасова прызначаны «Капітан-маёрам індыйскага мора» — камандзірам ваенна-марскога патрульнага флота ў Індыйскім акіяне, замяніўшы брата Дуартэ Луіса дэ Менезеша. У рэшце рэшт да Гама атрымаў ад Жуана III права прызначаць усіх сваіх сыноў партугальскімі капітанамі ў Малакке.
Стартаваўшы ў красавіку 1524 года з флотам з чатырнаццаці караблёў, Васка да Гама зрабіў сваім флагманам вядомы вялікі карак Santa Catarina do Monte Sinai, а таксама ўзяў двух сваіх сыноў Эштэбана і Паўлу. Пасля цяжкага падарожжа (чатыры ці пяць караблёў былі страчаныя ў дарозе), ён прыбыў у Індыю ў верасні. Васка да Гама неадкладна прад’явіў сваі высокія паўнамоцтвы намесніка для забеспячэння новага парадку у Партугальскай Індыі, замяніўшы ўсіх старых чыноўнікаў. Але неўзабаве да Гама захварэў малярыяй і памёр у горадзе Кочын на куццю 1524 года праз тры месяцы пасля свайго прыбыцця. Згодна каралеўскіх інструкцый, на пасадзе губернатара Індыі да Гаму змяніў адзін з яго капітанаў, які прыплыў з ім, Энрыке дэ Менезеш. Сыны Васкі Эштэбан і Паўлу адразу страцілі свае пасады і далучыліся да вяртаючагася флоту ў пачатку 1525 года (разам з знятымі Дуартэ дэ Менезешам і Луісам дэ Менезешам)[34].
Цела Васкі да Гамы спачатку было пахавана ў царкве Святога Францыска, размешчанай ў Форце Коччы ў горадзе Коччы, але ў 1539 годзе яго астанкі былі вернутыя ў Партугалію, і цела Васкі да Гамы было паўторна пахавана ў Відыгейры ў труне, упрыгожанай золатам і каштоўнымі камянямі.
Кляштар еранімітаў у Белеме, які стаў некропалем партугальскай каралеўскай Авіскай дынастыі, быў ўзведзены ў пачатку 1500-х гадоў паблізу кропкі старту першага падарожжа Васкі да Гамы, яго будаўніцтва фінансавалася за кошт падатку на прыбытак штогадовых партугальскіх Індыйскіх Армадаў. У 1880 годзе парэшткі да Гамы і паэта Камоэнса (які апісаў першае падарожжа да Гамы ў 1572 годзе ў сваёй эпічнай паэме Лузіяды), былі перанесены на новыя разьбяныя труны у нефе царквы кляштара, усяго толькі ў некалькіх метрах ад грабніцы каралёў Мануэля I і Жуана III, якім служыў да Гама.
Васка да Гама і яго жонка Катарына дэ Атаідэ мелі шэсць сыноў і адную дачку[35]:
Род да Гама згас па мужчынскай лініі ў 1747 годзе, аднак працягнуўся па жаночай.
Васка да Гама з’яўляецца адным з самых вядомых і знакамітых даследчыкаў эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Разам з Генрыхам Навігатарам да Гама спрыяў вялізнаму поспеху Партугаліі ў раннім перыядзе каланізацыі. Акрамя самага першага плавання, да Гама пранікліва спалучаў палітыку і вайну на другім баку зямнога шара, што ўсталявала Партугалію на бачным месцы ў гандлі ў Індыйскім акіяне. Пасля першага плавання да Гамы, партугальская карона зразумела вострую неабходнасць забеспячэння апорных пунктаў на ўсходнім узбярэжжы Афрыкі для падтрымання нацыянальных гандлёвых маршрутаў на Далёкі Усход. Тым не менш, яго слава была пагоршана з-за шэрагу інцыдэнтаў і сутыкненняў, у тым ліку з-за праславутага інцыдэнту з караблямі пілігрымаў.
Вядомы партугальскі паэт Луіс дэ Камоэнс напісаў нацыянальны эпас Луізіяды, які ў асноўным прысвечаны плаванню Васкі да Гамы[36]. У вялікай оперы 1865 года Афрыканка, кампазітарам якой быў Джакома Меербер, а аўтарам лібрэтта Эжэн Скрайб, у значнай ступені паказаны характар Васкі да Гамы. Падзеі, намаляваныя ў оперы, аднак з’яўляюцца выдуманымі. Рабочая назва Меербера для оперы была Васка да Гама. У 1989 годзе ў пастаноўцы твора ў Оперы Сан-Францыска прымаў удзел вядомы тэнар Пласіда Дамінга ў ролі да Гамы[37]. Кампазітар 19-га стагоддзя Луі-Альберт Бургал-Дзюкадрэ ў 1872 годзе напісаў аднайменную оперу на аснове жыцця і творчасці да Гамы.
Партовы горад Васка да Гама ў Гоа названы ў яго гонар, таксама як і кратэр Васкі да Гамы на Месяцы. Існуе тры футбольныя клубы ў Бразіліі (у тым ліку ФК Васка да Гама), а таксама спартыўны клуб у Гоа. Царква ў Коччы носіць імя Васкі да Гамы, і асабняк на востраве Святой Алены. Прыгарад у Кейптаўне таксама носіць імя даследчыка.
Некалькі месцаў у Лісабонскім Парке Нацый названы ў гонар даследчыка, такія як мост Васкі да Гама, вежа Васка да Гама і гандлёвы цэнтр Centro Comercial Vasco da Gama[38]. Акіянарыўм у Парку Нацый мае эмблему мультфільм дайверам з імем «Васка», названага ў гонар даследчыка.
Партугальскі флот мае клас фрэгатаў, названых у яго гонар. У агульнай колькасці існуе тры фрэгата класа Васка да Гама, з якіх першы носіць імя даследчыка.
Паўднёваафрыканскі музыкант Х'ю Масекела запісаў антыкаланіяльную песню пад назвай «Васка да Гама (Мараплаўца)», які змяшчае песні «Васка да Гама не быў маім сябрам». Пазней ён запісаў іншую версію гэтай песні пад назвай «Каланіяльны чалавек». Васка да Гама з’яўляецца ў якасці антаганіста ў індыйскім фільме Урумі. Фільм рэжысёра Сантош Сівана адлюстроўвае няўдалую спробу замаху на да Гаму з боку індыйцаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.