![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/Sisian_river.jpg/640px-Sisian_river.jpg&w=640&q=50)
Варатан
рака ў Арменіі і Азербайджане / From Wikipedia, the free encyclopedia
Варата́н, Баргюшад[2] — рака ў Арменіі і Азербайджане (дзе называецца Баргюшад), правы прыток Аракса.
Хуткія факты Варатан, Характарыстыка ...
Варатан | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 5 650 км² |
Расход вады | 20 м³/с (за 65 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Зангезурскі хрыбет і Q110103904? |
• Каардынаты | 39°51′46″ пн. ш. 45°51′09″ у. д.HGЯO |
Вусце | Аракс[1] і Hakari River[d] |
• Каардынаты | 39°12′12″ пн. ш. 46°43′08″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Аракс → Кура → Каспійскае мора |
Краіны | |
![]() |
Закрыць
Выток на Карабахскім нагор’і. Даўжыня ракі 178 км, плошча вадазбору 5650 км². Сярэдні расход вады 20 м³/с (на адлегласці 65 км ад вусця)[2]. Горная рака, на асобных участках цячэ ў глыбокіх каньёнападобных цяснінах. Сілкаванне галоўным чынам снегавое і падземнае. На рацэ каскад ГЭС. Вада выкарыстоўваецца на арашэнне.
На краю цясніны Варатана знаходзіцца Татэўскі манастыр[3]. У раёне манастыра ўтварыўся прыродны мост, так званы Чортаў мост, — глыба даўжынёй 200 м і шырынёй 150 м, якая навісае над рэчышчам на вышыні 100 м[4].