Валахія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з княствам Валахія.
Вала́хія (рум.: Ţara Românească, перш Цѣра Рȣмѫнѣскъ, Ţeara Rumînească і таксама Wallahia) — гістарычная вобласць на поўдні Румыніі, паміж Карпатамі і Дунаем; падзяляецца ракой Олт на Мунтэнію (Вялікую Валахію) і Алтэнію (Малую Валахію)[1].
З XIV стагоддзя Валахія — феадальнае княства, з XVI стагоддзя — пад турэцкім панаваннем. Па Адрыянапальскаму мірнаму дагавору 1829 года фактычна аўтаномная (пад пратэктаратам Расіі да 1856). У 1859—1861 гг. аб'ядналася з Малдаўскім княствам у адзіную дзяржаву (са студзеня 1862 — Румынскае княства).