From Wikipedia, the free encyclopedia
Валасяны фалікул (лац.: folliculus pili, таксама валасяная цыбуліна) — корань воласа разам з каранёвай похвай, якая атачае яго. Да фалікула прымацаваны тлушчавыя залозы, а таксама часам потавая залоза.
У ніжняй частцы фалікула знаходзіцца даволі вялікае ўтварэнне — валасяны сасочак, утвораны галоўным чынам са злучальныя тканкі і сеткі крывяносных сасудаў. Сасочак кантралюе стан і рост воласа — калі гіне сасочак, гіне і волас, калі ж сасочак ацалеў, на месцы страчанага воласа вырастае новы. Клеткі валасянога сасочка, успрымаючы ўплыў касцявога морфагенетычнага бялку 6, які выдзяляецца тканкавай «нішай» фалікула, набываюць здольнасць індуцыраваць утварэнне новага фалікула, запускаючы дыферэнцыяванне эпідэрмальных ствалавых клетак[1].
Лейкападобнае паглыбленне скуры ў месцы, дзе корань воласа пераходзіць у стрыжань. У валасяную варонку адкрываюцца пратокі тлушчавых залоз.
Трохі ніжэй тлушчавай залозы да фалікула прымацавана мышца, якая падымае волас (musculus arrector pili) і складаецца з гладкай мускулатуры. Пад уплывам некаторых псіхалагічных фактараў, такіх як лютасць ці ўзрушанасць, а таксама на холадзе, гэта мышца падымае валасы, з-за чаго і пайшоў выраз «валасы дуба сталі».
Каранёвая похва складаецца з трох слаёў: вонкавага, сярэдняга і кутыкулы. Клеткі ўнутранай каранёвай похвы арагавеюць і ўдзельнічаюць ва ўтварэнні і росце воласа.
Іншымі кампанентамі валасянога фалікула з'яўляюцца тлушчавыя (іх звычайна 2-3) і потавыя залозы, якія ўтвараюць на паверхні скуры ахоўную плёнку.
Адрозніваюць тры стадыі развіцця фалікула: анаген (перыяд росту), катаген (пераход ад адной стадыі да іншай) і тэлаген (перыяд спакою). Меркавана валасяны цыкл пачынаецца з катагену. У гэтай стадыі пачынаецца атрафія валасянога сасочка, як следства спыняецца дзяленне клетак валасяной цыбуліны і яны падвяргаюцца арагавенню. За катагенам ідзе кароткая фаза тэлагену. Большасць валасоў, якія выпадаюць, з'яўляюцца тэлагенавымі. Стадыя тэлагену пераходзіць у анагенавую стадыю, якая мае 6 перыядаў развіцця. Пасля завяршэння анагену пачынаецца новы валасяны цыкл.
У норме ў здаровага чалавека 80-90 % валасоў знаходзяцца ў стадыі анагену, 10-15 % у стадыі тэлагену і 1-2 % у катагенавай стадыі.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.