From Wikipedia, the free encyclopedia
Крывяносныя сасуды — эластычныя трубчастыя ўтварэнні ў целе жывёл і чалавека, па якіх сілай рытмічнага скарачэння сэрца ці пульсуючага сасуда ажыццяўляецца перамяшчэнне крыві па арганізме: да органаў і тканак па артэрыях, артэрыёлах, артэрыяльных капілярах, і ад іх да сэрца — па вянозных капілярах, венулах і венах.
Сярод сасудаў крывяноснай сістэмы адрозніваюць артэрыі, артэрыёлы, капіляры, венулы, вены і артэрыёла-вянозныя анастамозы; сасуды сістэмы мікрацыркулятарнага рэчышча ажыццяўляюць узаемасувязь паміж артэрыямі і венамі. Сасуды розных тыпаў адрозніваюцца не толькі па сваёй таўшчыні, але і па тканкавым складзе і функцыянальных асаблівасцях.
Гэты прыклад апісвае будову артэрыяльнага сасуда. Будова іншых тыпаў сасудаў можа адрознівацца ад апісанага ніжэй. Падрабязней гл. адпаведныя артыкулы.
Аорта выслана знутры эндатэліем, які разам з ніжэйшым слоем рыхлай злучальнай тканкі (субэндатэліем) утварае ўнутраную абалонку (лац.: tunica intima). Сярэдняя (эластычная) абалонка (лац.: tunica media) аддзелена ад унутранай вельмі тонкай унутранай эластычнай мембранай. Сярэдняя абалонка складаецца з вялікай колькасці эластычных вакончатых мембран. Па-над сярэдняй абалонкай ляжыць вонкавая эластычная мембрана, якая складаецца з пучкоў эластычных валокнаў (лац.: tunica adventitia).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.