From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна Тэўтонскага ордэна ў Прусіі (1228—1283), вайна, якую вёў Тэўтонскі рыцарскі ордэн супраць балцкіх плямёнаў у ніжнім і сярэднім Панямонні, на землях гістарычнай Прусіі; частка агульнай тэўтонскай экспансіі ў Прыбалтыцы. Скончылася перамогай Ордэна і кансалідацыяй ордэнскіх прыбалтыйскіх уладанняў, і павялічэннем палітычнай вагі Ордэна ў рэгіёне.
Умоўнай датай пачатку ваенных дзеянняў лічыцца прыход першага атраду рыцараў у перададзеную ім князем Конрадам Мазавецкім Хелмінскую зямлю (1228). Да канца 1230-х гадоў прусы былі падпарадкаваныя амаль цалкам, з выняткам самбійскіх плямёнаў. Першае прускае паўстанне скончылася паразай, зафіксаванай Хрыстбургскай дамовай (1249), другое (1260—1261) таксама было безвыніковым. Значную ролю ў скарэнні прусаў адыграў еўрапейскі крыжовы паход, арганізаваны чэшскім каралём Перамыслам II Атакарам (1263). Пад 1267 год страцілі самастойнасць плямёны куршаў, пад 1272 — плямёны земгалаў. Пад 1274 было зломлена супраціўленне прусаў, а рэшткі непадпарадкаваных уцяклі на землі Літвы (Гл. таксама: Гарадзенскае княства). Да 1276 была заваявана Скалва, адкуль таксама шмат карэннага насельніцтва перайшло ў Літву. У 1277—1283 былі заваяваныя землі яцвягаў, апошні незалежны князь яцвягаў Скурда перайшоў на тэрыторыю ВКЛ.
Далейшая нямецкая каланізацыя Прусіі завершыла яе ператварэнне ў нямецкую зямлю.
Амаль адначасова са сканчэннем ваенных дзеянняў у Прусіі Тэўтонскі ордэн пачаў вайну супраць ВКЛ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.