![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/46/Emblem_of_KISMU.svg/langbe-640px-Emblem_of_KISMU.svg.png&w=640&q=50)
Ваенны ўніверсітэт імя Кім Ір Сена
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваенны ўніверсітэт імя Кім Ір Сена (кар.: 김일성군사종합대학, вядомы таксама як «Ваенная акадэмія імя Кім Ір Сена») — вышэйшая вайсковая навучальная ўстанова КНДР. Заснаваны падчас Карэйскай вайны ў сувязі з неабходнасцю падрыхтоўкі кваліфікаваных ваенных кадраў для ўсіх родаў войскаў Карэйскай Народнай арміі. Арганізаваны 28 кастрычніка 1952 як ваеннае вучылішча імя Кім Ір Сена, аб’яднаўшы галоўнае ваеннае вучылішча КНДР, Ваенна-марскі каледж Сук і ўніверсітэт камандуючага ВПС Кім Чака з дапамогай савецкіх ваенных саветнікаў. З выкарыстаннем вопыту перадавых ваенна-навучальных устаноў СССР рэарганізаваны ў Ваенны ўніверсітэт 25 кастрычніка 1956. Першапачаткова быў прызначаны для навучання радавога складу, пасля пераарыентаваны на перападрыхтоўку афіцэраў КНА. Курс навучання ва ўніверсітэце цягнецца 3-4 гады, маюцца таксама кароткатэрміновыя гадавыя курсы.
Ваенны ўніверсітэт імя Кім Ір Сена | |
---|---|
김일성군사종합대학 | |
![]() | |
Арыгінальная назва | 김일성군사종합대학 |
Заснаваны | 1948 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мангёндэ, КНДР |
Размешчаны ў Мангёндэ паблізу Пхеньяна, на тэрыторыі універсітэта ўсталяваная статуя Кім Ір Сена.
Па сваіх функцыях падобны з Нацыянальным універсітэтам абароны Рэспублікі Карэя, многія высокапастаўленыя вайскоўцы КНА скончылі гэты ўніверсітэт. У 2003 падчас падрыхтоўкі да выбараў універсітэт наведалі дэпутаты Вярхоўнага народнага сходу разам з Кім Чэн Ірам[1].