![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/Seal_of_the_United_States_Department_of_the_Air_Force.svg/langbe-640px-Seal_of_the_United_States_Department_of_the_Air_Force.svg.png&w=640&q=50)
Ваенна-паветраныя сілы ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваенна-паветраныя сілы Злучаных Штатаў Амерыкі (англ.: United States Air Force (USAF)) — адзін з відаў Узброеных сіл Злучаных Штатаў Амерыкі. Па колькасці жывой сілы і колькасці лятальных апаратаў з'яўляюцца самымі буйнымі ваенна-паветранымі сіламі ў свеце.
Па стане на 30 верасня 2007 года, колькасць ВПС ЗША складала 328,6 тыс. чалавек на сапраўднай службе. Акрамя таго, 117 497 чалавек лічылася ў рэзерве, а 106,7 тыс. чалавек - у ВПС Нацыянальнай гвардыі. На ўзбраенні знаходзіліся 4093 пілатуемыя лятальныя апараты (а таксама 1289 ў ВПС Нацыянальнай гвардыі і 396 ў рэзерве), каля 156 беспілотных лятальных апаратаў, 2130 крылатых ракет паветранага базіравання, 450 міжкантынентальных балістычных ракет.
Сярэдні час эксплуатацыі самалётаў тактычнай авіяцыі - 20 гадоў.