Узброеныя Сілы ЗША — дзяржаўная ваенная арганізацыя Злучаных Штатаў Амерыкі, сукупнасць відаў узброеных сіл, прызначаная для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці ЗША як дзяржавы. Рэгулярныя ўзброеныя сілы былі створаны ў ЗША ў 1775 годзе ў па рашэнні 2-га Кантынентальнага кангрэса.
У склад Узброеных Сіл ЗША ўваходзяць самастойныя віды войскаў - Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя Сілы, Ваенна-марскія Сілы, Марская пяхота і Берагавая ахова, а таксама часткі і злучэнні Рэзерву, у тым ліку Нацыянальнай гвардыі.
У Іране амерыканскія ўзброеныя сілы ўнесены ў спіс тэрарыстычных арганізацый[1].
Склад і колькасць
У адпаведнасці з раздзелам 10 Кодэкса Злучаных Штатаў Амерыкі пад тэрмінам «узброеныя сілы» маюцца на ўвазе сухапутныя войскі, ваенна-паветраныя сілы, ваенна-марскія сілы, корпус марской пяхоты і берагавая ахова.
- Армія ЗША (Сухапутныя войскі ЗША) (заснавана 14 чэрвеня 1775 г.);
- Ваенна-паветраныя сілы ЗША (заснаваныя 18 верасня 1947 г.);
- Ваенна-марскія сілы ЗША (заснаваныя 13 кастрычніка 1775 г.);
- Корпус марской пяхоты ЗША (заснаваны 10 лістапада 1775 г.);
- Берагавая ахова ЗША (заснавана 4 жніўня 1790 г.).
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.