![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e3/HGM_Fassade_Mittelbau.jpg/640px-HGM_Fassade_Mittelbau.jpg&w=640&q=50)
Ваенна-гістарычны музей (Вена)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Венскі ваенна-гістарычны музей (ням.: Heeresgeschichtliches Museum) — аўстрыйскі музей ваеннай гісторыі, які знаходзіцца ў Вене. Музей быў спраектаваны дацкім архітэктарам Тэафіл фон Хансена. Гэты музей прэтэндуе на званне найстарэйшага і найвялікага ваенна-гістарычнага музея ў свеце. Яго калекцыя ўключае адзін з найбольш буйных збораў бронзавых гармат і прысвечана ваеннай гісторыі Аўстрыі з XVI стагоддзя да 1945 года.
Венскі ваенна-гістарычны музей | |
---|---|
![]() Лагатып | |
![]() | |
Заснаваны | Паміж 1850 і 1856 |
Адкрыты | 1869 |
Месцазнаходжанне | Вена, Аўстрыя |
Наведвальнікі |
|
Адрас | Arsenal Objekt 1, 1030 |
Праезд | Militarhistorisches Institut Arsenal, Objekt 1, A-1030 Wien |
Дырэктар | Mario Christian Ortner[d][1] |
Адкрыты | Кожны дзень з 9 раніцы да 5 вечара |
hgm.at | |
![]() |
Музей знаходзіцца ў межах венскага Арсенала ў раёне Ландштрасэ, недалёка ад палацавага комплексу Бельведэр. Ён быў пабудаваны паміж 1850 і 1856 гадамі па загаду імператара Франца Іосіфа I, бо стары гарадскі гарнізон быў разбураны падчас рэвалюцыі 1848 года. Музей, знаходзячыся ў цэнтры Арсенала, павінен быў захоўваць інфармацыю пра перамогі Аўстрыі і яе правадырах. Будынак складаюць 5 галоўных частак: галоўная зала, прысвечаны памяці военачальнікаў, і 4 залы для правядзення выставак. Бронзавыя гарматы выстаўлены знадворку музея.