From Wikipedia, the free encyclopedia
Бір Тавіль (масры بير طويل, [biːɾ tˤɑˈwiːl]) гэта тэрыторыя плошчай 2060 квадратных кіламетраў на мяжы Егіпта і Судана, на якую ніводная з гэтых дзяржаў не прэтэндуе.
Terra nullius
Бір Тавіл
بير طويل
| ||||||||||
Бір Тавіль мае чатырохкутную форму, але, нягледзячы на гэта, яго часам называюць «трохвугольнікам Бір Тавіля».
Яе terra nullius статус вынікае з неадпаведнасці паміж прамой палітычнай мяжой паміж Егіптам і Суданам, усталяванай у 1899 годзе, і нерэгулярнай адміністрацыйнай мяжой, усталяванай у 1902 годзе. Егіпет прызнае палітычную мяжу, а Судан — адміністрацыйную, у выніку чаго на суседні Халаібскі трохкутнік прэтэндуюць абодва, а на Бір Тавіль ні той, ні іншы. У 2014 годзе пісьменнік Аластэр Бонэт апісаў Бір Тавіль як адзінае месца на Зямлі, якое прыдатнае для жыцця, але на якое не прэтэндуе ніякі прызнаны ўрад.[1]
19 студзеня 1899 г. пагадненне паміж Вялікабрытаніяй і Егіптам аб кіраванні Суданам вызначала «Судан» як «тэрыторыі на поўдзень ад 22-й паралелі шыраты».[2]
4 лістапада 1902 г. Вялікабрытанія правяла асобную «адміністрацыйную мяжу», прызначаную для адлюстравання фактычнага выкарыстання зямлі плямёнамі ў рэгіёне.[2] Тэрыторыя Бір Тавіль была пашавым угоддзем, якое выкарыстоўвалася племем Абабда, жывучым каля Асуана, такім чынам Бір Тавіль быў адданы пад кіраванне Егіпта з Каіра. Аналагічным чынам Халаібскі трохвугольнік на паўночным усходзе быў аддадзены брытанскаму губернатару Судана, таму што яго жыхары былі культурна бліжэй да Хартума.
Егіпет прэтэндуе на першапачатковую мяжу з 1899 г., 22-ю паралель, па якой Халаібскі трохвугольнік знаходзіцца ў Егіпце а Бір Тавіль у складзе Судана. Судан, аднак, прэтэндуе на адміністрацыйную мяжу 1902 г., якая змяшчае Халаібскі трохвугольнік у Судане, а Бір Тавіль у межах Егіпта. У выніку абедзве дзяржавы прэтэндуюць на Халаіб і ніводная не прэтэндуе на нашмат менш каштоўны Бір Тавіль, які ў дзясяцера менш па плошчы, не мае сталых паселішчаў і выхаду да мора. У міжнародным праве няма ніякіх падстаў ні для Судана, ні для Егіпта, каб прэтэндаваць на абедзве тэрыторыі, і ні адна з краін не жадае саступіць Халаіб. Ніякая трэцяя дзяржава не прэтэндуе на закінутую тэрыторыю, таму Бір Тавіль з’яўляецца адной з нямногіх раёнаў сушы ў свеце, на якую не прэтэндуе ні адна прызнаная дзяржава.[3][4]
Бір Тавіль мае плошчу 2060 квадратных кіламетраў. Даўжыня яго паўночнай і паўднёвай межаў складае 95 кіламетраў і 46 кіламетраў адпаведна; даўжыня яе ўсходняй і заходняй межаў складае 26 кіламетраў і 49 кіламетраў адпаведна. На поўначы вобласці знаходзіцца гара Джабал-Таўіл (جبل طويل), вышынёй 459 метраў. На ўсходзе знаходзіцца Габал-Хагар-эль-Зарка вышынёй 662 метры. На поўдні знаходзіцца Вадзі Таўіл (وادي طويل), таксама званы Кхаўр Абу Бард.
Клімат Бір-Тавіла, згодна з кліматычнай класіфікацыяй Кёпена, вельмі арыдны. У летнія месяцы, прыблізна тры чвэрці года, тэмпература можа перавышаць 40 °C, у самыя гарачыя месяцы (чэрвень-жнівень) дасягаючы 45 °C. Падчас кароткіх зім (снежань і студзень з’яўляюцца самымі халоднымі месяцамі) тэмпература можа быць больш мяккай, звычайна дасягаючы піку ў 26 °C.
З-за таго, што тэрыторыя знаходзіцца далёка ад акіяна (не менш за 200 км ад Чырвонага мора), сутачны дыяпазон тэмператур складае каля 20 °C круглы год.[5]
З-за статуса de jure незапатрабаванай тэрыторыі, шэраг асоб і арганізацый спрабаваў абвяшчаць у Бір Тавілі мікрадзяржавы. Аднак міжнародная супольнасць ніводную са спроб не ўспрыняла сур’ёзна, і з-за аддаленасці і варожага клімату рэгіёну пераважная большасць гэтых прэтэнзій была зроблена ў заявах, размешчаных у Інтэрнэце з іншых месцаў. Ні адна з гэтых прэтэнзій, ні любыя іншыя, не была прызнана, афіцыйна або іншым чынам, любым урадам або міжнароднай арганізацыяй.[6][7]
У Бір-Тавіле няма аселага насельніцтва, але прадстаўнікі плямёнаў Абабда і Бішары наведваюць рэгіён [6], і па ўсёй тэрыторыі месцяцца лагеры па пошуках радовішчаў золата.[8][9]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.