From Wikipedia, the free encyclopedia
Бухтармі́нскае (каз.: Бұқтырма бөгені) — вадасховішча ў Казахстане, ва Усходне-Казахстанскай вобласці, на рацэ Іртыш.
Бухтармінскае | |
---|---|
каз.: Бұқтырма бөгені | |
Каардынаты: 49°10′ пн. ш. 84°15′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Казахстан, Усходне-Казахстанская вобласць |
Даўжыня | 425 км |
Шырыня | 35 км |
Плошча | 5490 км² |
Аб'ём | 53 км³ |
Сярэдняя глыбіня | 9,6 м |
Упадаюць | Іртыш, Бухтарма, Нарым |
Выцякаюць | Іртыш |
Год напаўнення | 1967 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні вадасховішча 5490 км². Даўжыня 425 км, найбольшая шырыня 35 км. Сярэдняя глыбіня 9,6[1] м. Аб’ём вады 53 км³. Ваганні ўзроўню да 7 м. Вадасховішча створана ў выніку будаўніцтва на рацэ Іртыш плаціны Бухтармінскай ГЭС (пачалося ў 1953 годзе)[1]. Запаўнялася вадой у 1960—1967[1] гг. Займае частку далін рэк Іртыш, Нарым, Бухтарма і Манчакурскую ўпадзіну. У выніку стварэння вадасховішча і падпору павысіўся на 7 м узровень вады ў возеры Зайсан[1][2], якое стала часткай Бухтармінскага мора[1].
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах суднаходства, рыбнай гаспадаркі, арашэння, адпачынку, забеспячэння работы Бухтармінскай и Усць-Каменагорскай ГЭС.
Бухтармінскае вадасховішча створана збудаваннямі Бухтармінскага гідравузла, размешчанага ніжэй вусця ракі Бухтарма[1]. Збудаванні гідравузла ўведзены ў эксплуатацыю ў 1976[1] годзе. Складаюцца з плаціны, гідраэлектрастанцыі і суднаходнага шлюза[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.