Будынак акруговага суда (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Будынак акруговага суда — адміністрацыйны будынак у Віцебску. Цяпер тут змяшчаецца Віцебскі мастацкі музей. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Славутасць | |
Будынак акруговага суда | |
---|---|
55°11′36″ пн. ш. 30°12′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Аляксандр Сцяпанавіч Камінскі[d] |
Будаўніцтва | 1883 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000050 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да рэвалюцыі ў будынку змяшчаўся акруговы суд.
У 1917 годзе ў будынку створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў 1959 годзе, адноўлена ў 1987 годзе). Да 1991 года ў будынку размяшчаўся Віцебскі абкам КПБ, цяпер — абласны мастацкі музей.
Мураваны будынак узведзены ў 1883 годзе па праекце архітэктара Міністэрства юстыцыі А. С. Камінскага[1][заўв 1] і інжынера М. Ф. Карчэўскага. Уваходзіў у ансамбль Саборнай плошчы (сучасная плошча Свабоды), галоўным фасадам арыентаваны на плошчу. Манументальны П-падобны ў плане будынак складаецца з галоўнага трохпавярховага, прыбудаваных да тарца, якія ўтвараюць унутраны двор, з уездам праз арку з боку плошчы. Галоўны корпус мае цэнтральны рызаліт, завершаны атыкавай сценкай з трохвугольным франтонам. Фасады маюць прамавугольныя (на 1-м і 3-м паверхах) і арачныя (на 2-м паверсе) аконныя праёмы, дэкараваныя ліштвамі. Фасады па вуглах і ў рызаліце апрацаваны рустам, дэкараваны пілястрамі на 2-м паверсе. Планіроўка калідорнага тыпу з двухбаковым размяшчэннем службовых памяшканняў. Інтэр’еры багата ўпрыгожаны: ляпныя плафоны, разеткі, карнізы, пілястры і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.