Уроцлаў
горад у Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Уро́цлаў[2], Вро́цлаў[3] (польск.: Wrocław; колішні Брэслау, ням.: Breslau) — сталіца Сілезіі, горад на правах павета, адзін з самых буйных (чацвёрты па насельніцтве ў Польшчы пасля Варшавы, Лодзі і Кракава) і самых старых гарадоў Польшчы, размешчаны на абодвух берагах сярэдняга цячэння Одры, на Сілезскай нізіне. Насельніцтва — 632 тыс. чал. (паводле даных 2014 года).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Адлегласць па прамой паміж гарадамі Уроцлаў — Мінск 756 км, да Варшавы — 298 км[4].
Праз горад працякае 5 рэк: Одра і 4 яе прытокі. Да Другой сусветнай вайны ў горадзе было 303 моста, цяпер іх засталося каля 220.
У наш час Уроцлаў з’яўляецца сталіцай Ніжнесілезскага ваяводства, і цэнтрам Урацлаўскага павета (не ўваходзіць у яго склад). Уроцлаў складаецца з пяці раёнаў: Псе Поле, Сьрудмесце, Старэ Мяста, Кжыкі, Фабрычна.
Культурная сталіца Еўропы 2016 года.
У горадзе праходзілі Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012 года і Сусветныя гульні 2017 года.