From Wikipedia, the free encyclopedia
Абрагам «Брэм» Стокер (англ.: Abraham «Bram» Stoker, 8 лістапада 1847, Дублін, Ірландыя — 20 красавіка 1912, Лондан) — ірландскі пісьменнік. Аўтар рамана «Дракула».
Брэм Стокер | |
---|---|
Bram Stoker | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Абрахам Стокер |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1847[1][2][…] |
Месца нараджэння | Дублін, Ірландыя |
Дата смерці | 20 красавіка 1912[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | Лондан, Вялікабрытанія |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Бацька | Abraham Stoker[d][4][5] |
Жонка | Флорэнс Бэлкхем[d] |
Дзеці | Irving Stoker[d] |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Жанр | гатычны раман, жахі |
Мова твораў | англійская |
Подпіс | |
bramstoker.org (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абрагам «Брэм» Стокер нарадзіўся 8 лістапада 1847 года ў Дубліне. У дзяцінстве з-за хваробы ён да сямі год не быў здольны паднімацца і хадзіць. Гэтая акалічнасць пакінула след у творчасці пісьменніка — граф Дракула, персанаж яго галоўнага рамана, шмат часу праводзіць у сне. Аднак, пераадолеўшы хваробу, Стокер падчас вучобы ва ўніверсітэце Дубліна быў добрым футбалістам і лёгкаатлетам.
Пасля сканчэння Трыніці-каледжа Стокер доўгі час працаваў на дзяржаўнай службе, адначасова выступаючы на старонках дублінскай газеты «The Evening Mail» як журналіст і тэатральны крытык. У гэты час у яго завязаліся сяброўскі стасункі з англійскім акцёрам Генры Ірвінгам. У 1878 годзе Ірвінг прапанаваў Стокеру стаць дырэктарам-рассаветнікам тэатра «Ліцэум» (Lyceum Theatre), і Стокер пераехаў у Лондан. Цягам 27 год Стокер быў менеджарам Ірвінга да самой смерці апошняга ў 1905 годзе. Стокер цяжка перажываў смерць сябра — з ім здарыўся ўдар, і суткі ён не прыходзіў у свядомасць.
Сяброўства з Ірвінгам дапамагло Стокеру ўвайсці ў вышэйшыя колы Лондана і пазнаёміўся з Артурам Конан Дойлам і Джэймсам Уістлерам. Стокер быў жанаты на Флорэнс Белкам, у якую быў закаханы Оскар Уайльд.
Хоць Стокер з'яўляўся аўтарам мноства твораў, славу яму прынёс знакаміты раман «Дракула», апублікаваны ў 1897 годзе. Над раманам Стокер правёў восем год, вывучаючы еўрапейскі фальклор і легенды пра вампіраў.
Брэм Стокер памёр у Лондане 20 красавіка 1912 года з-за прагрэсіруючага параліча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.