From Wikipedia, the free encyclopedia
Брунецкая аперацыя — наступальная аперацыя рэспубліканскай арміі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Брунецкая аперацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
| |||
Дата | з 5 па 27 ліпеня 1937 | ||
Месца | Брунетэ, Іспанія | ||
Вынік |
|
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У чэрвені 1937 года нацыяналісты авалодалі горадам Більбаа і актыўна развівалі сваё прасоўванне ў Паўночнай Іспаніі. Паралельна з гэтым парты, што знаходзіліся пад кантролем Рэспублікі, былі ўзяты ў блакаду франкісцкім флотам. Дадзены момант прывёў да значнага скарачэння ваеннай дапамогі з СССР. Меркавалася пачаць забеспячэнне праз французскую мяжу, але для гэтага неабходна было пераканаць афіцыйны Парыж у дзеяздольнасці рэспубліканскага ўрада, правёўшы паспяховую ваенную аперацыю.
Камандаванне Рэспублікі разлічвала аслабіць націск праціўніка на Паўночным фронце і сарваць будучае наступленне ў Паўднёвай Іспаніі. Рэспубліканцы намячалі нанесці 2 сустрэчных удары ў агульным кірунку на Брунетэ — важны вузел камунікацый у тыле франкістаў. Галоўны ўдар сіламі 2 карпусоў з раёна на паўночны захад ад Мадрыда, дапаможны — з раёна на паўднёвы ўсход ад Мадрыда ў напрамку Навалькарнера. Меркавалася акружыць і разграміць Мадрыдскі корпуса нацыяналістаў.
Баявыя дзеянні пачаліся наступленнем на дапаможным кірунку. Прасунуўшыся на 3 км, рэспубліканцы, аднак, былі спынены моцнымі контратакамі франкістаў. На кірунку галоўнага ўдару іх войскі, засяродзіўшы на ўчастку шырынёй 12 км 6 пяхотных дывізій, каля 100 гармат, 80 танкаў і 30 бронемашын, у ноч на 6 ліпеня перайшлі ў наступленне і на працягу першых гадзін прарвалі абарону нацыяналістаў. Развіваючы прарыў, пяхота і танкі рэспубліканцаў да зыходу 6 ліпеня авалодалі Брунетэ. Поспех наступлення шмат у чым быў вызначаны высокімі маральна-палітычнымі якасцямі рэспубліканскіх войскаў і замежных інтэрбрыгад, якія дзейнічалі ў іх складзе.
Мяцежнікі вымушаны былі перакінуць значныя сілы з Паўночнага фронту ў раён Брунетэ, у выніку чаго прасоўванне рэспубліканскіх часцей было спынена. 24 ліпеня франкісты нанеслі моцны контрудар у напрамку горада, прымусіўшы рэспубліканцаў адысці ў паўночным кірунку і перайсці да абароны.
Рэспубліканскаму камандаванню не ўдалося дасягнуць канчатковай мэты. Для вырашэння пастаўленай задачы наяўных сіл і сродкаў было недастаткова. Былі дапушчаны пралікі ў арганізацыі аперацыі. У склад ударнай групоўкі не было выдзелена неабходных сіл для развіцця тактычнага поспеху ў аператыўны. Тым не менш Брунецкая аперацыя сарвала планы мяцежнікаў адносна тэрмінаў ліквідацыі Паўночнага фронту, яны таксама былі вымушаныя адмовіцца ад наступлення на паўднёвым фронце — у Эстрэмадуры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.