From Wikipedia, the free encyclopedia
Хасэ Энрыке Варэла Іглесіяс (ісп.: José Enrique Varela Iglesias; 17 красавіка 1891 — 24 сакавіка 1951) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал. Удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.
Хасэ Энрыке Варэла | |
---|---|
ісп.: José Enrique Varela Iglesias | |
Дата нараджэння | 17 красавіка 1891[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 1951[1] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Іспанія[d] і Франкісцкая Іспанія |
Род войскаў | пяхота і Рэкетэ |
Званне | генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і сяржанта Хуана Варэлы Перэса, які служыў у пяхотным палку Марыны. У 1909 годзе паступіў у гэты ж полк, затым быў выраблены ў сяржанты. У 1912—1915 гадах вучыўся ў пяхотным вучылішчы, пасля заканчэння якога быў выраблены ў малодшыя лейтэнанты і прызначаны на службу ў мараканскія стралковыя часці.
У 1920-я гады ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у Марока.
Пасля звяржэння манархіі ў 1931 годзе Варэла, вядомы як прыхільнік манархіі (прычым сімпатызаваў найбольш кансерватыўнай часткі іспанскіх манархістаў — «карлістам») быў звольнены ў рэзерв. У наступным годзе ўдзельнічаў у змове правага генерала Хасэ Санхурха, якая аднак правалілася.
Улетку 1936 прыняў удзел ва ўзброеным паўстанні супраць урада Народнага Фронту. Бунт прывёў да пачатку грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Варэла ўдзельнічаў у ёй на баку Франсіска Франка. Падчас канфлікту ён даслужыўся да дывізіённага генерала. У 1939 годзе з перамогай нацыяналістаў быў прызначаны міністрам абароны ў першым урадзе Франкісцкай Іспаніі.
У пачатку 1940-х, калі абвастрыліся супярэчнасці паміж фалангістамі і карлістамі, быў адпраўлены ў адстаўку.
У 1945 годзе быў прызначаны Вярхоўным камісарам Іспаніі ў Марока. Варэла займаў гэты пост да свайго скону. Пасмяротна яму прысвоены тытул маркіза Сан-Фернанда.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.