Уладзімір Ігнатавіч Бровікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мір Ігна́тавіч Бро́вікаў (12 мая 1931, Ветка — 10 лютага 1992) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР 10-11 скліканняў (1979—1989) ад Беларускай ССР. Член ЦК КПСС (1981—1990). Член КПСС з 1958[1].
Уладзімір Ігнатавіч Бровікаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Аксёнаў | ||||||
Пераемнік | Генадзь Барташэвіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | А. Н. Аксёнаў | ||||||
Пераемнік | М. В. Кавалёў | ||||||
Нараджэнне |
12 мая 1931 |
||||||
Смерць |
10 лютага 1992 (60 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | КПСС з 1958 | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук | ||||||
Прафесія | журналіст | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Сын служачага.
У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, у 1969 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. кандыдат філасофскіх навук. З 1955—1959 гадах загадчык аддзела сельскай гаспадаркі раённай газеты «Ленинский призыв» Оршы. У 1959—1960 гадах рэдактар раённай газеты «Клич Ильича» ў Суражы, у 1960—1962 гадах і 1963 годзе намеснік рэдактара і рэдактар газеты «Ленинский призыв», у 1962—1963 гадах газеты «Днепровская правда». З 1963 года намеснік сакратара парткама Аршанскага вытворчага калгасна-саўгаснага кіравання[1].
У 1965-66 гадах 2-і сакратар Аршанскага РК КПБ. У 1969 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Некаторыя тэарэтычныя праблемы палітычнай агітацыі»[2]. З 1969 года рэдактар газеты «Віцебскі рабочы», з 1970 года сакратар Віцебскага абкама КПБ. У 1972-78 гадах інспектар, памочнік сакратара ЦК КПСС, намеснік загадчыка аддзела арганізацыйна-партыйнай работы ЦК КПСС. Са снежня 1978 года 2-і сакратар ЦК КПБ.
Член ЦК КПСС з 1981 года. Член ЦК КПБ з 1979 года, член Бюро ЦК КПБ з 1978 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР з 1979 года[1].
З ліпеня 1983 года Старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР. Са снежня 1985 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. З 1990 года на пенсіі. У 1979—1989 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 10-11 скліканняў.
Памёр у 1992 годзе, пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.