горад ў Маравіі, рэгіёне Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Брно (чэш. Brno) — горад у Чэхіі, сталіца Паўднёвамараўскага края, знаходзіцца каля зліцця рэк Світавы і Свраткі. Вялікі эканамічны, прамысловы і культурны цэнтр. Брно з'яўляецца гістарычным цэнтрам Маравіі і найбуйнейшым мараўскім горадам. Паводле даных перапісу 2009 г. у горадзе пражывае 405 405 чал. Клімат умерана кантынентальны. Вузел чыгунак і аўтадарог. У межах горада знахозіцца аэрапорт Брно-Туржаны.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Брно з'яўляецца цэнтрам судовай улады Чэхіі, тут размешчаны канстытуцыйны і вярхоўны суды, а таксама вышэйшы адміністрацыйны суд і ўпраўленне вярхоўнай пракуратуры. Горад таксама з'яўляецца важным адміністрацыйным цэнтрам. Акрамя таго, гэта важны цэнтр вышэйшай адукацыі ў краіне, тут знаходзяцца 33 факультэты 13 вышэйшых навучальных устаноў, у якіх навучаюцца каля 89 тысяч студэнтаў[4].
У горадзе захавалася вялікая колькасць помнікаў архітэктуры. Выставачны цэнтр Брно з'яўляецца адным з найбуйнейшых выставачных цэнтраў у Еўропе, і займае 23 месца ў свеце[5]. Комплекс адкрыўся ў 1928 годзе, з гэтага часу ў ім праводзяцца буйныя выстаўкі і кірмашы.
Упершыню згадваецца як замак у 1091 годзе. З канца XI стагоддзя цэнтр удзельных княстваў Пржамысловічаў. У гэты час горад меў назву Бржэціслаўскі град. У 1243 годзе горад атрымаў права вольнага каралеўскага горада, а ў канцы XIII стагоддзя Брно ператварылася ў рэзідэнцыю маркграфаў мараўскіх. З XIV стагоддзя пытанні мясцовага самакіравання сталі вырашацца мараўскімі земскімі соймамі, якія праводзіліся ў Брно раз на два гады.
Падчас паўстання гусітаў горад застаўся верным каралю. У 1454 годзе каралём Ладзіславам Постумам з горада былі выгнаны ўсе яўрэі. З 1526 па 1918 гады Брно належаў да дынастыі Габсбургаў, у гэтыя часы Брно стаў эканамічным і культурным цэнтрам Маравіі. Горад, як сталіца Маравіі, падтрымала саслоўнае паўстанне 1619 года. Падчас Трыццацігадовай вайны Брно двойчы, у 1643 і 1645 гадах, быў абложаны шведскім войскам. У 1742 годзе, як і шведы, прусы таксама не мелі поспеху ў аблозе горада. У 1777 годзе Брно стаў цэнтрам біскупства. Горад меў важнае абарончае значэнне аж да сярэдзіны XIX стагоддзя. У Брно існавала адна з самых вядомых турмаў Аўстра-Венгрыі, якая праіснавала да 1858 года.
У 1805 годзе Брно падвергнулася аблозе напалеонаўскіх войскаў. Пасля перамогі ў бітве пад Аўстэрліцам, Напалеон загадаў знішчыць фартыфікацыйныя ўмацаванні гораду. У выніку гэтага да сённяшніх дзён засталася толькі адна гарадская брама з сямі, якія былі калісьці.
З 1918 г. у складзе Чэхаславацкай рэспублікі, з 1969 г. у Чэхіі.
Гістарычнае ядро горада размешчана на рачных тэрасах паміж скалістых пагоркаў Шпільберк і Петраў. Горад 13—16 стагоддзяў (з ірэгулярнай планіроўкай, вузкімі вуліцамі, авальнымі ў плане ўмацаваннямі) перабудаваны ў 17—18 стагоддзях і асабліва ў 19—20 стагоддзях. За межамі гістарычнага цэнтра радыяльныя праспекты з пабудовамі ў духу эклектызму, стылю мадэрн і функцыяналізму. Сярод помнікаў архітэктуры замак на пагорку Шпільберк (13—18 ст.), сабор Святых Пятра і Паўла (14—19 ст.), Старая (14—16 ст.) і Новая ратушы (16—18 ст.), рэнесансавыя дамы, Дытрыхштэйнскі палац (1616—1619, барока, цяпер Мараўскі музей). Комплекс Міжнароднага прамысловага кірмашу (з 1920-х г.), Мараўскі банк (1930-31, архітэктар Б. Фукс), віла «Тугендхат» (1930—1931, архітэктар Л. Міс ван дэр Роэ) пабудаваны ў стылі функцыяналізму.
Зараз Брно з'яўляецца адным з галоўных эканамічных цэнтраў Чэхіі. Найважнейшая галіна — цяжкае машынабудаванне. Развіты таксама хімічная і паліграфічная прамысловасці, вытворчасць станкоў, турбін, сельскагаспадарчых машын і электратэхнічных вырабаў, выпускаюцца дакладныя прыборы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.