рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бобр — рака ў Талачынскім, Крупскім і Барысаўскім раёнах Беларусі, левы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра). Даўжыня 124 км. Вадазбор 2190 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14,9 м³/с. Агульнае падзенне 69,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,56 ‰.
Бобр | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 124 км |
Басейн | 2 190 км² |
Расход вады | 14,9 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Аршанскае ўзвышша |
• Каардынаты | 54°31′42″ пн. ш. 29°33′53″ у. д.HGЯO |
Вусце | Бярэзіна |
• Каардынаты | 54°02′58″ пн. ш. 28°51′01″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бярэзіна → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіны | Беларусь |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нягледзячы на відавочную сувязь з бел. бабёр, рачная назва Бобр можа быць і балцкага паходжання.
На гэта паказвае назва ракі Бабруя (> Бабруйка), што ўцякае ў Бярэзіну ніжэй за ўток Бабра. У ёй корань Babr- (< Bebr-) звязаны з літоўскім babras, bebras «бабёр» і пашыраны балцкім гідранімічным фармантам -j-. Гэты ж корань у літоўскіх гідронімах Babrūngas, Babrūnė, Babrinis, Babrūtė[1][2]. Далей да індаеўрапейскага кораня *bhe-bhros «бабёр»[3].
Такога ж бессуфіксальнага ўтварэння, што і назва Бобр, таксама нараўская Бебжа (< Bebrza < Bebra), верхнедняпроўская Бебря, літоўская Bebrė[4][5].
Пачынаецца на Аршанскім узвышшы каля в. Рафалова (Талачынскі раён), цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Па берагах паселішчы баброў, у пойме меліярацыйныя каналы. Даліна трапецападобная, шырыня 1—2 км. Пойма няроўная, месцамі забалочаная, шырыня 300—500 м. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, шырыня ракі ў межань 6—25 м, у вусці каля 40 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.