From Wikipedia, the free encyclopedia
Бераг Шкілетаў[1] (англ.: Skeleton Coast, парт.: Costa dos Esqueletos, ням.: Skelettküste) — дзяржаўны запаведнік, частка ўзбярэжжа Намібіі, размяшчаецца на поўнач ад Свакапмунда і сканчаецца каля вусця ракі Куненэ ў Анголе. Лічыцца часткай пустыні Наміб. На поўдзень ад бухты Тора-Бей пераважаюць пясчаныя раўніны. Далей, па меры прасоўвання на поўнач, з’яўляюцца пясчаныя дзюны.
Туман, вялікія валуны, штармы і халоднае Бенгельскае цячэнне ствараюць небяспечныя ўмовы для перамяшчэння караблёў у гэтым месцы.
Рэшткі некаторых суднаў ляжаць на значнай адлегласці ад вады. Напрыклад, абломкі германскага судна «Эдуард Болен» знаходзяцца за паўкіламетра ад берага. Шлюпкі маглі перасекчы лінію прыбоя і прыстаць да берага, але прыбой у тых месцах настолькі моцны, што на вёслах перасекчы яго ў адваротным напрамку практычна немагчыма. Тыя, хто выжыў, апыналіся сярод адной з самых сухіх і неспрыяльных для жыцця пустыняў свету за сотні кіламетраў ад населеных пунктаў і крыніц пітной вады. Безумоўна, яны амаль не мелі шанцаў выжыць і паміралі тут жа, на беразе, з прычыны чаго ён і атрымаў сваю назву.
Вялікая частка Берага Шкілетаў з’яўляецца адным з найстарэйшых участкаў паверхні Зямлі: карэнныя горныя пароды, з якіх ён складаецца, маюць узрост звыш паўтара мільярда гадоў.
Паўднёвая частка Берага Шкілетаў уваходзіць у Нацыянальную турыстычную зону Заходняга ўзбярэжжа. Багатае рыбай мора прываблівае сюды шматлікіх рыбакоў, якія арганізоўваюць шматлюдныя рыбацкія лагеры. Адзін з такіх лагераў затым ператварыўся ў сапраўдны горад — Гентысбугт. Паўночную частку Берага Шкілетаў ад бухты Тора-Бей да самай мяжы з Анголай ахоплівае аднайменны нацыянальны парк, доступ да якога абмежаваны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.