Бенгалія
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бенгалія (бенг.: বঙ্গ, англ.: Bengal) — гістарычны рэгіён у паўночна-ўсходняй частцы Паўднёвай Азіі. Населены пераважна бенгальцамі, для якіх родным з'яўляецца бенгальская мова. У цяперашняе час Бенгалія падзелена паміж Індыяй (Заходняя Бенгалія — штат на ўсходзе Індыі) і дзяржавай Бангладэш (Усходняя Бенгалія).
Да падзелу пасля Другой сусветнай вайны на Усходні Пакістан і Заходнюю Бенгалію, Бенгалія займала тэрыторыю ў 1 674 279 кв. км.
З старажытнага гістарычнага жыцця Бенгаліі вядома няшмат. Да VI стагоддзя да н. э. большая частка тэрыторыі Бенгаліі была часткай магутнага каралеўства Магадха.
Частка Бенгаліі належала царству Камарупа, якое існавала з IV стагоддзя да 1200-х гадоў.
У 1203 Бенгалія была заваявана мусульманамі, а у 1225 годзе злучаная з царствам Дэлі. У 1279 годзе губернатар Бенгаліі, Тограб, зрабіў спробу адваяваць незалежнасць. Ён прыняў каралеўскі тытул, але быў пераможаны ў вайне, якую вёў супраць свайго ўладара. Пазнейшыя намеснікі таксама, з большым ці меншым поспехам, спрабавалі вызваліцца ад панавання Дэлі, так што гісторыя Бенгаліі у працяг сярэдніх стагоддзяў ўяўляе сабой шэраг рэвалюцый і ўзурпацый на кароткі або больш працяглы час.
Толькі Вялікаму Маголу Акбару ўдалося зноў звязаць Бенгалію цеснымі вузамі з царствам Дэлі. З 1585 гэтай краінай кіравалі субадары, або віцэ-каралі. Калі англічане ў 1633 годзе атрымалі дазвол весці ў Бенгаліі гандаль, то заснавалі там факторыі і сталі ўсё больш і больш пашыраць свае ўладанні. З іх факторый самыя значныя знаходзіліся ў Гуглі і Касімбазары. У 1698 годзе яны атрымалі права ўмацаваць факторыі.
Праз чатыры гады яны перанеслі факторыю з Гуглі ў цяперашнюю Калькуту, папярэдне купіўшы гэтае месца, роўна як Чатануці і Гавіндпур. У 1756 годзе намеснік Бенгаліі Сірадж уд-Даўла, непрымірымы вораг англічан, выгнаў іх з Касімбазара і рушыў да Калькуты, якая пасля непрацяглай абароны вымушана была здацца. Узятыя ў палон англічане былі кінутыя ў Чорную Яму, дзе большая іх частка загінула. Генерал-губернатар Клайв, аднак, зноў узяў Калькуту ў 1757.
Мір быў заключаны, але хутка варожыя дзеянні аднавіліся і скончыліся бітвай пры Пласі, якая зацвердзіла магутнасць англічан у Індыі. Некалькі гадоў праз, пасля бітвы пры Буксары (1764), Вялікі Магол Шах-Алім саступіў англійскай Ост-Індскай кампаніі правінцыі (Subahs) Бенгалію, Бегар і Арысу.
Паводле статыстычных дадзеных, ў 1881 годзе ў Бенгаліі пражывала 162607990 жыхароў. На чале кіравання знаходзіўся віцэ-кароль — генерал-губернатар з Індыйскім саветам (Governor - general of India in Council), і яна складалася з 10 галоўных аддзелаў, або правінцый, а менавіта:
1) Ніжніх правінцый, або ўласна Бенгаліі; 2) Паўночна-заходніх правінцый з Удам (англ.: Oudh); 3) Пенджаба; 4) Цэнтральных правінцый; 5) Майсура; 6) Кург; 7) Брытанскай Бірмы; 8) Асама; 9) Аджміра і Маірвары; 10) Берара.
Сюды далучаюцца яшчэ дзяржавы, якія плацілі даніну, з тэрыторыяй ў 455 422 км² і 9 445 563 жыхароў. У Пенджабе, Ніжніх і Паўночна-заходніх правінцыях былі пастаўлены на чале грамадзянскага кіравання намеснікі генерал-губернатара, а ў Бірме, Асаме і Цэнтральных правінцыях галоўныя камісары (Chief-Commissioners). Аджмір і Маірвара, Берар, Майсур і Кург знаходзіліся пад непасрэдным кіраваннем остіндскага генерал-губернатара.
Бенгалія ў вузкім сэнсе слова, гэта значыць паднамесніцтва Бенгалія, або Ніжніх правінцый (Lower Provinces), займала пасля аддзялення ад яго ў 1874 Асама, з якога ўтвораны асаблівы обер-камісарыят, прастору ў 405 391 кв. км, а з дзяржавамі, якія плацілі даніну, — 500 247 кв. км.
Межамі яго служылі: на поўначы — Непал, Сікім і Бутан; на поўдні таксама — дзяржава Бірма, Брытанская Бірма, Бенгальскі заліў, прэзідэнцтва Мадраскае і Цэнтральныя правінцыі; на захадзе — агенцтва Багалканд, якое належыць да цэнтральнай Індыі і Бенарэскі аддзел паўночна-заходніх правінцый.
Бенгалія была адной з асноўных тэрыторый, дзе англічанамі вырошчваўся опіум для паставак у Кітай[1].
У 1947 годзе Бенгалія была падзелена на дзве часткі (па рэлігійнай прыкмеце). Частка Бенгаліі , дзе пераважалі мусульмане, адышла да Усходняга Пакістана (пазней — Бангладэш), частка — да Індыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.