Беларускі парк высокіх тэхналогій
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парк высокіх тэхналогій — праект па падтрымцы і развіцці ў Беларусі высокіх тэхналогій. Спецыяльны падаткова-прававы рэжым для развіцця ІТ-бізнэсу ў Беларусі[2]. Не з’яўляецца свабоднай (спецыяльнай, асаблівай) эканамічнай зонай, але ўяўляе сабой юрысдыкцыю, якая функцыянуе па прынцыпе экстэрытарыяльнасці. Зарэгістраваныя ў Парку кампаніі і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць карыстацца прэферэнцыямі, якія ім прадстаўляюцца, незалежна ад месца размяшчэння іх беларускага офіса.
Беларускі парк высокіх тэхналогій | |
---|---|
![]() | |
Тып | Дзяржаўная ўстанова |
Заснаванне | 22 снежня 2005 (18 гадоў таму) (2005-12-22) |
Заснавальнікі | Валерый Вільямавіч Цэпкала і Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч |
Размяшчэнне | Мінск, вул. Купрэвіча, д.1, корп. 1, 9-ы паверх |
Ключавыя постаці | Аляксандр Базанаў |
Прадукцыя | Экспарт праграмных распрацовак |
Колькасць супрацоўнікаў | 24 тыс. (2016; прадпрыемстваў[1]) |
Сайт | www.park.by |
На тэрыторыі ПВТ дзейнічаюць палажэнні беларускага Дэкрэта № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі», які быў падпісаны 21 снежня 2017 года і набыў моц 28 сакавіка 2018 года. Згодна з Дэкрэтам № 8 да 1 студзеня 2049 года рэзідэнты Парку вызваленыя ад большасці падаткаў, уключаючы падатак на прыбытак. Нормы дэкрэта таксама дапамагаюць развіваць ІТ-адукацыю і прасоўваць перспектыўныя стартапы.
У лістападзе 2018 года Наглядальны савет Парку таксама зацвердзіў дакументы, якія дэталёва рэгулююць працу крыптавалютнай індустрыі[3]. Першым крыптавалютным праектам ПВТ, зарэгістраваным у рамках новага заканадаўства, стала крыптавалютная біржа такенізіраваных актываў Currency.com, якая першая ў свеце прапанавала карыстальнікам такенізіраваныя дзяржаўныя аблігацыі[4].