![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f9/Bie%25C5%2582aruski_lementar_abo_Pierszaja_nawuka_czyta%25C5%2584nia_%25281906%2529_%2528wok%25C5%2582adka%2529.jpg/640px-Bie%25C5%2582aruski_lementar_abo_Pierszaja_nawuka_czyta%25C5%2584nia_%25281906%2529_%2528wok%25C5%2582adka%2529.jpg&w=640&q=50)
Беларускі лемантар, або першая навука чытання
першы беларускі буквар / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Белару́скі леманта́р, або Пе́ршая наву́ка чыта́ння»[1] (у арыгінале: «Biełaruski lementar abo Pierszaja nawuka czytańnia», «Беларуски лемэнтар або Першая навука чытаньня») — першы буквар на беларускай мове, выдадзены ў 1906 годзе ў Санкт-Пецярбургу выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца» лацінкай і кірыліцай.
Хуткія факты Беларускі лемантар, або Першая навука чытання, Жанр ...
Беларускі лемантар, або Першая навука чытання | |
---|---|
Biełaruski lementar abo Pierszaja nawuka czytańnia Беларуски лемэнтар або Першая навука чытаньня | |
![]() Варыянт выдання беларускай лацінкай | |
Жанр | Буквар |
Аўтар | Карусь Каганец, Алаіза Пашкевіч і Вацлаў Іваноўскі |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | ліпень 1906 |
Выдавецтва | Загляне сонца і ў наша аконца |
![]() | |
![]() |
Закрыць
Сярод магчымых аўтараў буквара згадваюцца Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец)[2][3], Цётка (Алаіза Пашкевіч)[4], Вацлаў Іваноўскі[5]. Узорам для яго быў польскі лемантар Конрада Прушынскага[6]. У падручніку ўпершыню выкарыстоўваецца беларуская лінгвістычная тэрміналогія.