From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа — былая навучальная ўстанова ў Мінску.
Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа | |
---|---|
Заснавана | 14 студзеня 1990 |
Дырэктар | Уладзімір Георгіевіч Колас |
Тып | школа |
Заснаваны 14 студзеня 1990 года. Спачатку дзейнічаў як нядзельная ўстанова. З 28 лістапада 1990 года як аддзел быў у складзе Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра (БГАКЦ), створанага загадам Савета Міністраў БССР. Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 1991 года ліцэй стаў стацыянарнай установай у складзе БГАКЦ. У 1998 годзе цэнтр спыніў дзейнасць, а ліцэй стаў дзейнічаць самастойна як Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.
Амаль адразу ліцэй стаў прэстыжнай навучальнай установай. Меў філіялы ў гарадах Беларусі. Найбольш вядомай стала стацыянарная светлагорская ўстанова. Выкладанне вялося па-беларуску. Навучанне працягвалася чатыры гады (8-11 класы).
У чэрвені 2003 года выдадзена пастанова Савета міністраў Беларусі пра ліквідацыю ліцэя. З таго часу ліцэй спыніў дзейнасць як дзяржаўная ўстанова адукацыі, але працягваў неафіцыйнае навучанне[1]. Станам на верасень 2020 года ў ліцэі навучалася больш за 50 вучняў, з якімі працавалі 15 выкладчыкаў. Ліцэй меў дамову пра супрацоўніцтва з сярэднімі навучальнымі ўстановамі Польшчы; частка вучняў перыядычна там вучылася, праходзіла атэстацыю і атрымлівала адпаведныя сертыфікаты.
Пасля 2020 года ўстанова працягнула дзейнасць як міжнародны праект, удзельнікі якога, выкладчыкі і вучні, якія жывуць у розных краінах свету. Нязменнымі застаюцца выкладанне асноўных дысцыплін на беларускай мове і прыхільнасць выкладчыкаў і вучняў да гуманістычных каштоўнасцяў.
Педагагічны калектыў ліцэя з самага заснавання ўзначальваў вядомы кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас. У ліцэі працавалі лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Сёмуха, дактары — Валянцін Голубеў, Міхась Тычына, Уладзімір Кулажанка, Захар Шыбека, і кандыдаты навук — Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў, Павел Церашковіч, Алесь Лозка, Павел Баркоўскі, Пётр Садоўскі, Валянцін Мазец, Уладзімір Емяльянчык, Павел Лойка, Алесь Жлутка, Вольга Дадзіёмава, Алена Каштанава, Васіль Варонін, Віктар Кісель, Тадэвуш Навагродскі, Анатоль Вісловіч, Алена Таболіч, Дзіна Вадзюшына, Пятро Васючэнка, Яўген Шунейка, Люба Тарасюк, Васіль Каваліў, Ларыса Зайцава, Аляксандр Палоннікаў, Мікалай Бірукоў, Аляксей Хадыка, Юрый Бушлякоў і іншыя, выдатнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь — Уладзімір Дзіско, Ірына Сідарэнка, Вольга Кузьміч, Вольга Дзядзюля, гісторык Анатоль Сідарэвіч, філолаг Вінцук Вячорка, літаратар і акадэмічны выкладчык Андрэй Хадановіч і іншыя вядомыя ў Беларусі і па-за ёй асобы.
Сярод былых вучняў і выпускнікоў ліцэя грамадскія дзеячы Франак Вячорка, Алесь Міхалевіч, Павел Котаў, Вольга Стужынская, Алена Ліс, акцёры Раман Падаляка, Вера Шыпіла, навукоўцы Павел Баркоўскі, Максім Чарняўскі, Алесь Суша, Юлія Лахвіч, Святлана Пацыенка, Наталля Багданава, Кір Тананушка, Юлія Захарына, Алесь Мікус, Юлія Назаранка, Ірына Кашталян, Вольга Крыжаноўская, Наталля Васілевіч, літаратары і перакладчыкі Міхась Баярын, Антон Кузьміч, Наста Лабада, Глеб Лабадзенка, Дзяніс Марціновіч, Сяргей Патаранскі, Ілля Сін, Сяргей Сматрычэнка, Сюзанна Паўкштэла, Сяргей Петрыкевіч, Адэля Дубавец, Алег Жлутка, Андрэй Кім, Вераніка Мазуркевіч, мастакі Антон Крыштаповіч, Аляксей Іваноў, Ніна Маргаева, журналісты Кацярына Ткачэнка, Віталь Зыблюк, грэка-каталіцкі святар а. Яўген Усошын і іншыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.