«Белкарт» — нацыянальная сістэма міжбанкаўскіх разлікаў на аснове пластыкавых картак у Рэспубліцы Беларусь.
Хуткія факты Белкарт, Тып ...
Закрыць
Поўная назва арганізацыі: Закрытае Акцыянернае Таварыства (ЗАТ) «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ». На 1 кастрычніка 2023 года ў абароце больш за 6,2 млн картак, у секунду здзяйсняецца 35 трансакцый, доля разлікаў картамі сістэмы ў безнаяўным абароце Беларусі — 60,2 %.
Для напісання імя і прозвішча на картках могуць ужываць кірылічныя (у тым ліку беларуская і руская мовы) і лацінскія сімвалы. Аднак мова персаналізацыі таксама залежыць ад тэхнічнай магчымасці персаналізацыйнага комплексу банка, які выпускае картку. Банк самастойна абірае гэты комплекс.
- Сакавік 1994 года — прынята рашэнне пра пачатак работ па стварэнні сістэмы «БелКарт».
- 30 снежня 1994 года — атрымана пасведчанне пра рэгістрацыю таварнага знака «БелКарт».
- 26 верасня 1995 года — зроблена першая аперацыя па картцы «БелКарт» з мікрапрацэсарам.
- Красавік 2001 года — пачатак міжбанкаўскіх разлікаў на аснове шматбаковага клірынгу.
- Студзень 2002 года — укаранёна аплата паслуг у прыладах самаабслугоўвання.
- 30 чэрвеня 2004 года — заснавана ЗАТ "Плацежная сістэма «БелКарт»
- Люты 2007 года. — укаранёна паслуга інтэрнэт-банкінгу.
- 21 верасня 2007 года ЗАТ «Плацежная сістэма „БелКарт“» далучана да ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр»
- Жнівень 2008 года — пачатак масавай эмісіі картак «БелКарт-М».
- Кастрычнік 2009 года — выпушчана мільённая картка «БелКарт-М».
- Ліпень 2012 года — на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у звароце знаходзіцца 4 630 000 картак плацежнай сістэмы «БелКарт». Сетка абслугоўвання картак «БелКарт» уключае не менш за 3107 банкаматаў, 3126 інфакіёскаў і 7175 тэрміналаў. Не менш за 30921 арганізацый гандлю і сэрвісу прымаюць карткі «БелКарт». Плацежнай сістэмай пакрыта больш як 90 працэнтаў аб’ектаў эквайрынгавай інфраструктуры краіны. На 01.07.2012 доля банкаў у аб’ёме выпуску картак «БелКарт-М» выглядала наступным чынам: Беларусбанк — 63,5 %; Белаграпрамбанк — 15,7 %; БПС-Сбербанк — 12,8 %; Іншыя банкі — 8 %.
- Лістапад 2012 года — не менш як у 34 тыс. арганізацый устаноўлена звыш 52 тыс. плацежных тэрміналаў для безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем картак «БелКарт», функцыянуе 4143 інфакіёскі для безнаяўнай аплаты паслуг і 3528 банкаматаў.
- 3 снежня 2012 года — ЗАТ «Трастбанк» выпушчана першая ў сістэме «БелКарт» неперсаналізаваная карта.
- 1 красавіка 2013 года — праведзены рэстайлінг плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ. Змене падвергнулася найменне плацежнай сістэмы (замест «БелКарт» — БЕЛКАРТ), прыняты новы таварны знак (сімвалічны малюнак кветкі васілька, з сінімі пялёсткамі-карткамі).
- З 1 студзеня 2014 года — новы лагатып будзе наносіцца на ўсе карткі плацежнай сістэмы, якія выпускаюцца ў абарачэнне.
- 16 жніўня 2013 года — падпісанне дамовы пра стварэнне ЗАТ «БЕЛКАРТ». Заснавальнікамі выступілі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Белінвестбанк».
- 1 кастрычніка 2013 года — Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам зарэгістравана самастойная юрыдычная асоба ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ»
- 5 лютага 2014 года паміж ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» і плацежнай сістэмай MasterCard International адбылося падпісанне пагаднення пра выпуск кабрэндынгавых картак БЕЛКАРТ-Maestro.
- У сакавіку 2014 года была эмітаваная першая кабрэндынгавая картка БЕЛКАРТ-Maestro з чыпам стандарту EMV. Прадукт дазволіў унутранай плацежнай сістэме выйсці на міжнародны ўзровень. Праект быў рэалізаваны пры сумеснай рабоце ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ», ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» і ААТ «ААБ Беларусбанк».
- 16 красавіка 2014 года ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» стала членам Асацыяцыі беларускіх банкаў.
- 30 кастрычніка 2014 года ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» і НП «Нацыянальная плацежная рада» (Расія) заключылі некамерцыйнае пагадненне пра ўзаемадзеянне. У межах гэтага пагаднення ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» і НП «НПС» маюць намер абменьвацца інфармацыйным, аналітычным і іншым вопытам для развіцця адзінай інфраструктуры плацежных сістэм, а таксама ў сумяшчальнасці нацыянальных плацежных інструментаў.
- 18 лістапада 2014 года ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» сумесна з ААТ «Белінвестбанк» пры падтрымцы ТАА «ПрафМаркетСістэм» запусцілі рэспубліканскую кааліцыйную праграму лаяльнасці «Моцная картка». Разлічваючыся такой карткай, яе ўладальнік атрымлівае скідкі і бонусы ў магазінах, медыцынскіх цэнтрах і на аўтазапраўках на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
- 8 снежня 2014 года ЗАТ «БТА Банк» пачаў выпуск карт прэміяльнага сегмента БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ.
- 11 лютага 2019 года плацежная сістэма БЕЛКАРТ анансавала падпісанне дагавора пра ўзаемадзеянне з плацежнай сістэмай «МІР». У рамках дакумента бакі абазначылі ажыццяўленні выпуску картак БЕЛКАРТ з чыпам, выкарыстоўваючы тэхналогіі Нацыянальнай сістэмы 2020 год.
- З 1 студзеня 2020 года ўсе беларускія банкі прыпынілі выпуск картак БЕЛКАРТ і сталі прапаноўваць толькі сумесныя карткі БЕЛКАРТ-Maestro. Прычынай стала забарона на выпуск новых карт толькі з магнітнай паласой (без чыпа). Карты з чыпам абыходзяцца прыкладна ўдвая даражэй, праз што банку стала невыгодна працаваць з гэтай сістэмай (карты «Белкарт» лічаць сацыяльнымі і звычайна прадвызначана прапануюць пенсіянерам, школьнікам і супрацоўнікам дзяржаўных прадпрыемстваў).
- З 14 студзеня 2020 года пачаўся выпуск картак з чыпам EMV.
- З 11 жніўня 2022 года запрацаваў мабільны дадатак БЕЛКАРТ PAY для бескантактавых аплат з выкарыстаннем смартфона (на базе АС Android). На той момант падтрымліваліся карткі Белкарт шасці банкаў: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Банк Рашэнне, Парытэтбанк, БТА Банк і Цэптэр Банк.