беларускі банк From Wikipedia, the free encyclopedia
Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі „Белінвестбанк“» (ААТ «Белінвестбанк») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Заснаваны ў 2001 годзе праз зліццё ААТ «Белбізнесбанк» і ААТ «Беларускі банк развіцця». У 2005 годзе банк атрымаў статус інвестыцыйнага банка. Белінвестбанк — упаўнаважаны банк па абслугоўванні дзяржаўных праграм. Унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза.
ААТ «Белінвестбанк» | |
---|---|
Тып | ААТ[d] |
Заснаванне | 2001 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Аляксандр Руткоўскі |
Галіна | банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d] |
Уласны капітал |
|
Абавязацельствы | 4 506 870 000 Br[2] |
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь[4] і Белдзяржстрах[4][5] |
Даччыныя кампаніі | ААТ НКФА АРІП[6][7] |
Сайт | Белівестбанк.бел |
Статутны фонд — 382 млрд бел. руб. Доля дзяржавы ў статутным фондзе — 95 %. Балансавы прыбытак (на 01.12.2009) 55 млрд бел. руб.
24 чэрвеня 2021 года банк унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмежаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасці крэдытаў з тэрмінам пагашэння большым за 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў. 20 жніўня 2021 года «Fitch Ratings » выставіла банку рэйтынг «B» з негатыўным прагнозам. Адначасова з гэтым агенцтва адклікала рэйтынг з прычыны ўнясення банка ў санкцыйны спіс і паведаміла, што больш не будзе ацэньваць або рабіць іншы аналіз дзейнасці «Белінвестбанка»[8].
24 лютага 2022 года Белінвестбанк і прыналежныя яму «Белбізнеслізінг» і «Белінвест-Інжынірынг» былі ўнесеныя ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[9]. У тым жа годзе ўсе гэтыя кампаніі трапілі у санкцыйныя спісы Канады, Украіны, Швейцарыі і Японіі, а Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць «Белбізнеслізінга» і «Белінвест-Інжынірынга»[10][11][12].
У ліпені 2023 года Новая Зеландыя таксама далучылася да санкцый супраць Белінвестбанка, «Белбізнеслізінга» і «Белінвест-Інжынірынга»[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.