адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бацві́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Бацвінаўка.
Бацвінаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Крычаўскі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бацвінаўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Старшыня сельсавета | Святлана Мікалаеўна Банадысева |
Насельніцтва (2019) | 998 |
Плошча | 170,01 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крычаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баеўскага сельсавета[1], 24 чэрвеня 1960 года — тэрыторыя скасаванага Горацкага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мсціслаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Крычаўскага раёна. 24 лютага 1982 года ў склад Касцюшкавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Воўчас, Гуркава Ніва, Малькаўка, Новікі, Сячыхі і пасёлак Каханоў)[3]. У 2010 годзе скасавана вёска Яноў, у 2010-х гадах — вёска Вярхоўцы.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1484 чалавекі[4], з іх 90,4 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 1,5 % — украінцы[5]. Станам на 2017 год на тэрыторыі сельсавета пражывалі 1254 чалавекі. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 998 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.