былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бата́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ветка.
Батаеўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Хоцімскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ветка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 20 верасня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 500 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялынкавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Батаева. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Хоцімскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубраўскага сельсавета[1]. 29 студзеня 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ветка[2]. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў[3]. 30 снежня 2010 года скасаваны 3 вёскі: Доўгая Дубрава, Троіцкі і Труд[4]. 20 верасня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бяседавіцкага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 500 чалавек[6], з іх 91,4 % — беларусы, 8,0 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: аграгарадок Батаева, вёскі Ветка, Галубоўка, Дубраўка, Іўкіна, Князеўка, Красная Паляна, Ліпакі, Міхайлаўка, Чарчонае і Яленаўка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.