вёска ў Мінскім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бардзі́лаўка[1] (трансліт.: Bardzilaŭka, руск.: Бордиловка) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Грэбенка. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 13 км на поўдзень ад Мінска, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы, на дарозе H9061.
Вёска
Бардзілаўка
| ||||||||||||||||||||||
У XIX стагоддзі вёска ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У пачатку XX стагоддзя вёска дзялілася на Бардзілаўку Забалоцкую і Бардзілаўку Лешніцкую. У 1916 годзе адкрытае народнае вучылішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Кайкаўскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). У 1930-я гады створаны калгас імя Сталіна, працавала кузня. З 18 студзеня 1931 года ў Смілавіцкім, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пад акупацыяй Германіі. Спаленыя 8 двароў, забітыя 8 жыхароў і 19 вывезеныя на прымусовую працу ў Германію.
У 1967 годзе вёскі Бардзілаўка-1 і Бардзілаўка-2 зліліся ў адну вёску Бардзілаўка. Да 1970 года ў вёсцы месцілася цэнтральная сядзіба калгаса «Расія», з 1970 года ў калгасе «Войкава» (цэнтр — Чурылавічы).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.