From Wikipedia, the free encyclopedia
Баляслаў I Мазавецкі (польск.: Bolesław I mazowiecki; каля 1208 — пасля 25 лютага 1248) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці. Князь добжынскі (1227—1229, 1247—1248), сандамірскі (1232—1238), серадзскі (1233—1234), плоцкі (1234—1248) і мазавецкі (1247-1248), старэйшы сын князя мазавецкага Конрада I і князёўны Агафіі Святаславаўны Ноўгарад-Северскай.
Баляслаў I Мазавецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Bolesław I mazowiecki | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Конрад I Мазавецкі | ||||||
Пераемнік | Генрых I Барадаты | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Конрад I Мазавецкі | ||||||
Пераемнік | Земавіт I Мазавецкі | ||||||
Нараджэнне | каля 1208 | ||||||
Смерць | не раней за 25 лютага 1248 ці 1248 | ||||||
Род | Пясты[1] | ||||||
Бацька | Конрад I Мазавецкі[2] | ||||||
Маці | Агаф’я Святаслаўна[d][2] | ||||||
Жонка | Гертруда Сілезская[d][3] і Анастасія Белзская[d][3] | ||||||
Дзеці | Земавіт I Мазавецкі | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1227 годзе Баляслаў атрымаў ва ўдзельнае валоданне ад бацькі Конрада Мазавецкага Добжынскую зямлю. У 1229 годзе Баляслаў атрымаў ад свайго бацькі Конрада Мазавецкага, які заняў кракаўскі княжацкі сталец, частку Сандамірскай зямлі з горадам Радым. У 1233 годзе Баляслаў набыў Серадзскую зямлю. У 1234 годзе Баляслаў атрымаў ад свайго бацькі Конрада ва ўдзельнае валоданне частку Мазовіі са сталіцай у Плоцку. У жніўні 1247 г. пасля смерці свайго бацькі Конрада Баляслаў стаў самастойна кіраваць у Мазовіі і Добжынскай зямлі.
Баляслаў Мазавецкі быў двойчы жанаты. У першым шлюбе быў жанаты з Гертрудай (пам. каля 1234), дачкой князя сілезскага і кракаўскага Генрыха II Набожнага. У 1244 годзе другі раз ажаніўся з рускай князёўнай Анастасіяй, дачкой князя Аляксандра Усеваладавіча Белзскага. Ад двух шлюбаў не меў нашчадства.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.