Балтыка-Адрыятычны калідор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Балтыка-Адрыятычны калідор ці Балтыка-Адрыятычная вось (ням.: Baltisch-Adriatische Achse) - еўрапейская ініцыятыва па стварэнні чыгуначнага калідора з высокай прапускной здольнасцю з поўначы Еўропы на поўдзень, які злучыць Гданьск на Балтыйскам мора з Балонняй на Адрыятычным. Лінія перасякае Польшчу, Чэхію, Славакію, Аўстрыю і Італію, злучаючы галоўным чынам высокаіндустрыялізаваныя вобласці, такія як Варшава, Верхнесілезкі вугальны басейн, Вена, паўднёва-ўсходняя Аўстрыя і паўночная Італія. Чыгуначны калідор быў распрацаваны на базе праекта Транс'еўрапейскай транспартнай сеткі (TEN-T) № 23, паводле якога была пабудавана чыгуначная лінія Гданьск-Вена ў 2003 годзе. Прапускаючы 24 млн тон грузаў у год, Балтыка-Адрыятычны калідор лічыцца адной з найважнейшых трансальпійскіх ліній у Еўропе.[1]