Бае́ц[1] (трансліт.: Bajec, руск.: Боец) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.
Пасёлак
Баец
|
Геаграфія
Размяшчэнне
У 18 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 40 км ад Гомеля. Недалёка ад вёскі пачынаецца рака Крапіўня, прыток Дняпра.
Транспартная сетка
Побач аўтадарога Жлобін — Гомель.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 15 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).
Да 17 мая 1979 года пасёлак уваходзіў у склад Глазаўскага сельсавета[2], да 5 жніўня 1996 года — у склад Недайскага сельсавета, да 1 снежня 2009 года — у склад Старабудскага сельсавета[3].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 34 гаспадаркі, 67 жыхароў.
Дынаміка
- 1959 год — 98 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 34 гаспадаркі, 67 жыхароў.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 16 (1606).
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.