адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабі́навіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бабінавічы.
Бабінавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лёзненскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бабінавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 601 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Лёзненскага раёна, з 12 лютага 1935 года — Багушэўскага раёна, з 12 сакавіка 1935 года — Лёзненскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — Лёзненскага раёна. 19 лютага 1958 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Касцяёўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Глінкі, Забары, Касцяёва-Янава, Ордзеж, Рублева 2-е, Салаўёва і Сасновая Наспа)[1]. 12 мая 1959 года ў склад сельсавета з Асінаўскага сельсавета Багушэўскага раёна перададзены 6 населеных пунктаў (Асіпова, Вялікія Калінавічы, Кучыншчына, Малыя Калінавічы, Рудакі і Шніткі)[2]. 9 ліпеня 1965 года ў склад Крынкаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Асіпова, Вялікія Калінавічы, Кучыншчына, Малыя Калінавічы, Ордзеж, Рудакі, Салаўёва, Сасновая Наспа і Шніткі)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бабінавіцкага сельсавета было 12 населеных пунктаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 761 чалавек[5], з іх 87,3 % — беларусы, 9,7 % — рускія, 1,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 601 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.