From Wikipedia, the free encyclopedia
Баброўнікі — катэгорыя сялян-слуг у ВКЛ у XV — XVIII ст. Займаліся паляваннем на баброў, наглядалі за бабровымі гонамі і іх аховай. Сачылі за выкананнем звычаёвых і кадыфікаваных нормаў паляўнічага права. Мелі выязнога каня, паляўнічых сабак і лоўчыя сеткі. Падпарадкоўваліся баброўнічаму, службоўцу са шляхты. За работу мелі плату ў залежнасці ад выслугі, месца службы і жыхарства, атрымлівалі кожнага 5-га бабра або падчарэўе кожнага здабытага звера, або 1-3 грошы; выконвалі і іншыя павіннасці, у тым ліку талокі. Маглі мець гаспадарку (беспадатковы зямельны надзел 0,5—1 валоку). У сувязі з драпежніцкім вынішчэннем баброў у XVIII ст. баброўнікі зліліся з іншымі катэгорыямі насельніцтва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.