Remove ads
звычай From Wikipedia, the free encyclopedia
Талака́[1][2] — у беларусаў, рускіх і іншых славянскіх народаў даўні народны звычай калектыўнай дапамогі ў гаспадарчых работах. У пераносным сэнсе — група[2]. Ад слова «талака» паходзіць назва горада Талачын[крыніца?].
Звычайна на адзін дзень запрашалі сваякоў, суседзяў, аднавяскоўцаў для выканання тэрміновай ці працаёмкай работы (зрубіць хату, скасіць сена, сабраць ураджай, вывезці лес і ін.). Найперш дапамагалі пагарэльцам, удовам, салдаткам, бясконным. Звычайна талака заканчвалася застоллем і спяваннем талочных песень. З талакой звязаны і традыцыйны народны танец «Талакуха» («Талака»)[3].
У час дзеяння прыгоннага права паны выкарыстоўвалі народны звычай і ўводзілі прымусовыя талокі (згоны[1]) для выканання тэрміновых работ звыш абавязковых павіннасцей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.