![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Obesity-waist_circumference.svg/langbe-640px-Obesity-waist_circumference.svg.png&w=640&q=50)
Атлусценне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Атлусценне, або затлусценне (лац.: adipositas — літаральна: «атлусценне» і лац.: obesitas — літаральна: паўната, адкормленасць) — адклады тлушчу, павелічэнне масы цела за кошт тлушчавой тканкі. Тлушчавая тканка можа адкладвацца як у месцах фізіялагічных адкладаў, так і ў вобласці малочных залозаў, сцёгнаў, жывата.
Атлусценне | |
---|---|
![]() Ступені атлусцення: (злева) чалавек з нармальнай вагой цела, (у цэнтры) чалавек з лішкавай вагой цела, (справа) чалавек, які пакутуе ад атлусцення | |
МКХ-10 | E66. 66. |
МКБ-10-КМ | E66.9 |
МКХ-9 | 278278 |
МКБ-9-КМ | 278.00[1] |
OMIM | 601665 |
DiseasesDB | 9099 |
MedlinePlus | 003101 |
eMedicine | med/1653 |
MeSH | D009765 |
![]() |
Атлусценне падзяляецца на ступені (па колькасці тлуставых тканкаў) і на тыпы (у залежнасці ад прычын, якія прывялі да яго развіцця). Атлусценне прыводзіць да рыску ўзнікнення цукровага дыябету, гіпертанічнай хваробы і іншых захворванняў, якія звязаныя з лішкавай вагай. Прычыны лішкавай вагі таксама ўплываюць на раўспаўсюджванне тлуставай тканкі, яе характарыстыкі (мяккасць, пругкасць, колькасць працэнтаў утрымання вадкасці), а таксама на прысутнасць альбо адсутнасць змянення скуры, гэтак званы «цэлюліт».