From Wikipedia, the free encyclopedia
Асгер Ёрн (дат. Asger Jorn), сапр. імя Асгер Олуф Ёргенсен (дацк.: Asger Oluf Jørgensen, псеўданім Jorn узяў у 1946 годзе; 3 сакавіка 1914, Вейрум, Ютландыя — 1 мая 1973, Орхус, Данія) — дацкі мастак і тэарэтык абстрактнага экспрэсіянізму.
Асгер Ёрн | |
---|---|
дацк.: Asger Oluf Jørgensen | |
Імя пры нараджэнні | дацк.: Asger Oluf Jørgensen |
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1914[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 мая 1973[1][3][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, мастак-гравёр, графічны дызайнер, кераміст, тэарэтык мастацтва, літограф, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Мастацкі кірунак | CoBrA і Situationist International[d] |
Уплыў | Аксель Ёргенсен[d][7], Фернан Лежэ[7] і Immanuel Ibsen[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асгер Ёрн нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў і выхоўваўся ў строгім пратэстанцкім духу, што пасля наклала адбітак на ўсю яго творчасць, у якім выказаўся пратэст супраць любых формаў тыраніі. Ва ўзросце 15 гадоў у яго ўпершыню дыягнаставалі туберкулёз, аднак неўзабаве ён вылечыўся і паступіў у каледж у Сількебаргу, дзе рыхтавалі настаўнікаў. У каледжы ён уступае ў Дацкую камуністычную партыю, падпадае пад уплыў сіндыкалістаў і адначасова вырашае стаць мастаком.
Раннія пейзажы і партрэты Асгера Ёрна паказваюць на ўплыў скандынаўскага экспрэсіянізму, у першую чаргу творчасці Эміля Нольдэ і Эдварда Мунка. Па заканчэнні каледжа ў 1935 годзе натхнёны абстрактным жывапісам Кандзінскага Асгер Ёрн едзе ў Парыж, каб вучыцца менавіта ў яго. Аднак гэта аказваецца немагчымым, і Ёрн паступае ў Сучасную акадэмію (Académie Contemporaine) Фернана Лежэ.
Сумесна з Фернанам Лежэ А. Ёрн стварыў дэкарацыі для «Палаца Сучаснасці» (Palais des Temps Modernes) на Сусветнай выставе 1937 года. У гэты перыяд ён уключае ў свае палотны фантастычны свет, навеяны працамі Паўля Клее і Макса Эрнста, збліжаецца з сюррэалізмам, тэхніку аўтаматызму якога ён часткова пераняў.
У гады Другой сусветнай вайны Асгер Ёрн удзельнічаў у арганізаваным камуністамі ў Даніі Руху Супраціву. У 1948 годзе Ёрн арганізуе ў Парыжы, сумесна з Карэлам Апелем, Канстантам і Карнэлем мастацкую групу COBRA — COpenhague, BRuxelles, Amsterdam, — якая пракламавала авангардысцкі, неаэкспрэсіянісцкі стыль у жывапісе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.