From Wikipedia, the free encyclopedia
Арэ́хаўскае возера, або Вялікае Арэхаўскае возера — возера ў Беларусі ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне Аршыцы на поўнач ад Оршы.
Арэ́хаўскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 162,2[1] м |
Даўжыня | 3,93 км |
Шырыня | 1,08 км |
Плошча | 2,11 км² |
Аб’ём | 0,00434 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 10,8 км |
Найбольшая глыбіня | 3,4 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,1 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,2 ‰ |
Празрыстасць | 0,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 33,4 км² |
Упадаюць | Рака Чорная |
Выцякаюць | Рака Аршыца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Плошча возера складае 2,11 км², даўжыня 3,93 км, найбольшая шырыня 1,08 км. Даўжыня берагавой лініі 10,8 км, найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя 2,1 м. Аб’ём вады ў возеры 4,34 млн м³. Плошча вадазбору 33,4 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 2—5 да 10—15 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана глеем і сапрапелем. У паўночнай частцы возера востраў плошчай каля 2,4 га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У возера ўпадае рака Чорная і ручаі, выцякае рака Аршыца. Возера Арэхаўскае выкарыстоўваецца ў якасці ахаладжальніка Беларускай ДРЭС. На паўднёвы ўсход ад возера гарадскі пасёлак Арэхаўск.
У Арэхаўскім возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, карась, плотка, акунь і іншыя віды рыб.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.